Свет88

У Непале людзі масава выйшлі пратэставаць супраць забароны сацсетак, паліцыя расстраляла дэманстрацыю

У сталіцы Непала Катманду 8 верасня выбухнулі крывавыя пратэсты пасля таго, як улады краіны заблакавалі 26 сацыяльных сетак, у тым ліку Instagram, Facebook, YouTube і X. Забарона закранула найперш моладзь, таму СМІ ўжо назвалі пратэсты «паўстаннем пакалення Z», паведамляе Reuters.

Фота: AP Photo/Niranjan Shrestha

На мінулым тыдні ўлады Непала заблакавалі шэраг папулярных сацсетак, якія адмовіліся праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю. Пад забарону трапілі Facebook, X, YouTube і іншыя. Афіцыйнай прычынай назвалі «барацьбу з махлярствам».

Паколькі інтэрнэтам у краіне карыстаюцца каля 90% насельніцтва (з 30 мільёнаў чалавек), рашэнне закранула амаль усіх. Гэта выклікала масавыя пратэсты моладзі і студэнтаў, якія атрымалі назву «паўстанне пакалення Z». Дзясяткі тысяч выйшлі на вуліцы з лозунгамі «Закрыйце карупцыю, а не сацсеткі» і «Разблакуйце сеткі». Яны паспрабавалі прарвацца да парламента.

Паліцыя ўжыла слезатачывы газ, вадзяныя гарматы, гумовыя кулі і нават баявыя патроны. Паводле паведамленняў СМІ, загінулі не менш за 14 чалавек, яшчэ больш за 50 былі параненыя, але афіцыйна гэтыя даныя пакуль не пацверджаныя.

Цяпер ва ўрадавым квартале Сінгха Дурбар уведзены каменданцкі час, любыя сходы і дэманстрацыі забароненыя. Для падтрымкі паліцыі ў горад увялі армію.

Каментары8

  • Барадзед
    08.09.2025
    Какой кошмар! Бедные неопальцы! Это же все потенциальные рабочие белорусских фабрик.
  • АЙ
    08.09.2025
    Как люди жили без соцсетей..... Очень хорошо жили, больше общались лично.
  • Ик
    08.09.2025
    Барадзед, Они для этого должно знать один из двух государственных языков РБ. Экзамен должны сдать на его знание, вот так-то нынче. :)

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць