Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі
Па лукашэнкаўскай завядзёнцы топ-чыноўнікаў не інфармуюць пра тое, што на іх месца прызначаюць іншага чалавека.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі сёння сустрэўся з паслом Танзаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ібрахімам Кібутам. Сёння ж стала вядома, што Чарнецкі адпраўлены ў адстаўку.
Руслану Чарнецкаму — 44 гады. У 2010 годзе скончыў завочнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс Зоі Белахвосцік).
З 2005 года працаваў у Тэатры імя Максіма Горкага, на тэлебачанні, у прыватнасці на АНТ у «Нашай раніцы». Здымаецца ў кіно, у фільме «Купала», што так і не выйшаў на экраны, ён сыграў Антона Луцкевіча.
У 2024 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Міністрам культуры быў са снежня 2024-га.
Новым міністрам культуры прызначаны экс-міністр інфармацыі Марат Маркаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
клас! принижальна.
[Зрэдагавана]
Абавязкова перагляджу скрадзеную мантажную версію. Пашукаю Антона. Хадзіў на "задонскія" (забіты Панін у расійскім серыяле пра следчага; не памятаю назвы) могілкі. Кветкі на магіле капітана войск расійскіх ёсць. Марыю Плевако ведаюць горш, ёй не носяць.
Чарнецкі 1 - 0 Марков.
Чарнецкі 1 - 0 Груздевы.
Горват 1 - 0 Чарнецкі.