Мова55

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ

«Да таго ж гэта выдатна развівае мазгі — усім раю».

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

«У Беларусі няма беларускамоўнай вышэйшай адукацыі, звычайна ўсе прадметы па-расейску. Гэта значыць, што, каб весці канспекты на сваёй мове, трэба падчас лекцыі паспяваць імгненна перакладаць у галаве лектара і адразу запісваць. Але я пайшоў далей і стаў канспектаваць расейскамоўныя лекцыі… беларускай лацінкай) Люблю прыватнасць, — ніхто не стане чытаць. І развівае мазґі — усім раю))», — заўважыў Ілля Сіўцоў у сваім пасце ў трэдс.

Гісторыя Іллі не толькі сабрала паўтысячы лайкаў, але і выклікала хвалю ўспамінаў сярод карыстальнікаў. Многія пачалі дзяліцца ўласным досведам выкарыстання беларускай мовы ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях.

«Калі вучыўся ў БНТУ, таксама амаль усе лекцыі канспектаваў на беларускай мове (але не лацінкай:)). Па выніку ані ў каго не было сумневаў аб прыналежнасці канспекту», — згадвае адзін з каментатараў. Іншы дадае: «Я таксама)) і не ўсе бралі спісаць))».

Былі і тыя, хто выкарыстоўваў мову для напісання шпаргалак:

«Я пісала беларускамоўныя «бомбы» па пілязопіі, — жартаўліва расказвае дзяўчына. — На экзамене пілёзап іх зацаніў. Пажаліўся, што калі хацеў перакласці свой курс, то не знайшлося жадаючых, паставіў 9».

Некаторыя каментатары з настальгіяй згадалі часы, калі беларуская мова ў вышэйшай школе была нормай: «Скончыла філфак БДУ ў 2011-м. Усе прадметы, акрамя рускай мовы/літаратуры і розных там паліталогій (але такіх прадметаў мала было), выкладалі па-беларуску. Дыплом таксама пісалі і абаранялі па-беларуску. Добрыя былі часы».

Згадвалі і выкладчыкаў, якія запомніліся: «Генадзь Міхайлавіч Хвясько ў БДТУ тэарэтычную механіку выкладаў па-беларуску. Падручнікі таксама пісаў на мове».

Адзін з карыстальнікаў адзначыў, што сінхронны пераклад складаных дысцыплін патрабуе высокага ўзроўню валодання мовай, і выказаў сваё захапленне аўтарам трэдса:

«Ва ўніверсітэце культуры частка прадметаў выкладалася па-беларуску: міфалогія, этнаграфія, колеразнаўства і іншае. Але калі б мне давялося перакладаць канспект па філасофіі на беларускую, я б звар'яцела, улічваючы, што лектар тупа надыктоўваў незразумелыя тэзісы. Вось гэта ў вас імпэт, мая павага!»

Праўда, не для ўсіх шлях да мовы быў простым. Адзін з удзельнікаў дыскусіі падзяліўся шчырай гісторыяй пра тое, як спрабаваў цалкам перайсці на беларускую ў школе:

«А я ў гэтым [годзе] пачаў цалкам размаўляць па-беларуску ў школе, на ўсіх уроках і з усімі. Беларускую, на шчасце, ведаю вельмі добра, таму не цяжка было. Але, на вялізны жаль, здаўся. Зразумеў, што цяжка камунікаваць па-беларуску, калі ўсе па-расейску. Спадзяюся, што ўсё ж хопіць маральнай моцы і я змагу зноў пачаць рабіць усё па-беларуску, але ўжо ва ўсім жыцці». Яго допіс сабраў гару падабаек.

Каментары5

  • Інжынер
    09.04.2026
    70-я гады. Канспактаваў тэхнічныя дысцыпліны па-беларуску.
  • канец 90-х
    09.04.2026
    Былі прадметы і па-руску, і па-беларуску. Аднаму з выкладчыкаў асаблівы рэспект, лекцыі па гісторыі Расеі чытаў на беларускай. Прозвішча не дам, часы такія, што хто яго ведае, як адгукнецца.
  • Дзякуй, Пані Гудзень
    09.04.2026
    3-я кафедра вышэйшай матэматыкі БНТУ ў 90-е амаль уся выкладала вышэйшую матэматыку на беларускай. Спачатку друкавалі слоўнік усім жадаючым, а потым выкладалі.

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць