Ежа22

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?

Карычневыя яйкі многія лічаць больш натуральнымі і, адпаведна, больш карыснымі за белыя. Гэта ўяўленне падтрымліваюць і маркетынг, і асартымент у крамах, дзе «экаяйкі» часта маюць менавіта цёмную шкарлупіну. Але ці ёсць у гэтым хоць доля праўды?

Як тлумачыць нутрыцыёлаг Увэ Кноп парталу Fitbook, уяўленне пра тое, што «карычневае — значыць лепшае», не ўнікальнае для яек. Падобная логіка часта працуе і з іншымі прадуктамі: напрыклад, карычневы цукар або цёмны хлеб многія таксама лічаць больш карыснымі. Аднак у рэчаіснасці колер нярэдка можа ўводзіць у зман: хлеб бывае падфарбаваны, а карычневы цукар мае тыя ж каларыйнасць і склад, што і белы.

З яйкамі сітуацыя падобная. Колер шкарлупіны не з'яўляецца вынікам рацыёну або «натуральнасці» ўмоў утрымання, а залежыць ад пароды курыцы.

Больш за тое, яго можна нават прадказаць па знешнім выглядзе птушкі — у прыватнасці, па колеры так званых «вушных дыскаў» (невялікіх ўчасткаў голай скуры за вачыма курыцы каля вушных адтулін). Калі яны белыя — курыца, як правіла, нясе белыя яйкі; калі чырвоныя — карычневыя.

Асобную катэгорыю складаюць светла-зялёныя яйкі, якія нясуць куры пароды араўкана — яна паходзіць з Паўднёвай Амерыкі і была завезена ў Еўропу яшчэ ў XIX стагоддзі.

Нягледзячы на гэта, у пакупнікоў сфармавалася выразная асацыяцыя: калі яйка мае карычневую шкарлупіну, то яго знесла курыца з эка-фермы або з вольнага выгулу, а белае — нясушка з інтэнсіўнай, часта клетачнай вытворчасці. Тым больш што на ўпакоўках карычневых яек часта малююць зялёныя лугі і курэй на вольным выпасе. Так узнікае асацыяцыя: карычневае = фермерскае = здаровае.

На гэта накладваюцца і асаблівасці саміх курэй. Пароды, якія нясуць карычневыя яйкі, часта лепш прыстасаваныя да ўмоў адкрытага ўтрымання — яны больш устойлівыя да стрэсу і холаду. «Белыя» ж куры, як правіла, больш прадуктыўныя і патрабуюць менш корму, таму іх часцей выкарыстоўваюць у масавай вытворчасці.

І толькі калі паглядзець на пытанне з пункту гледжання навукі, становіцца зразумела: сам колер яйка нічога не кажа пра яго пажыўнасць. Паводле Увэ Кнопа, і карычневыя, і белыя, і нават зялёныя яйкі ўтрымліваюць аднолькава каштоўныя бялкі і тлушчы. Рацыён курыцы можа нязначна ўплываць на склад, але не робіць яйка «больш здаровым» у прынцыпе.

Куды больш важным фактарам з’яўляюцца ўмовы ўтрымання. Бія-яйкі, незалежна ад колеру, звычайна ўтрымліваюць менш рэшткаў пестыцыдаў і лекаў, а патрабаванні да дабрабыту жывёл у такіх гаспадарках значна вышэйшыя.

Паводле слоў Увэ Кнопа, нават колер жаўтка, які часта ўспрымаецца як знак якасці, не дае надзейнай інфармацыі: яго можна змяніць як натуральным кормам, так і спецыяльнымі дабаўкамі.

Што да халестэрыну, эксперт адзначае: арганізм здаровага чалавека рэгулюе яго ўзровень самастойна, і няма пераканаўчых доказаў шкоды прадуктаў, якія яго ўтрымліваюць. Таму есці толькі бялок, выкідваючы жаўток, зусім не абавязкова.

Каментары2

  • Ляво
    09.04.2026
    Зўседы былі белыя і жоўтыя яйкі.
  • Жвір
    09.04.2026
    Мне белыя больш падабаюцца, і я не расіст, калі што, проста на іх бруд лепей бачны, пашкоджаньні, і менш шанцаў, што купіш т.м. сумнеўнай якасьці тавар.

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію8

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць