Ежа11

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?

Такі хлеб прадаецца ў «Грыне» на «Каменнай Горцы». За 300 грамаў нарэзанага вырабу просяць 2,15 рубля — не самая нізкая цана, асабліва ў параўнанні з іншымі аналагічнымі прадуктамі, піша «Мінская праўда».

Журналістка выдання купіла такі хлеб і вырашыла пратэсціраваць на сям'і.

Насамрэч ён не фіялетавы, а з фіялетавай пшаніцы.

Састаў хлеба наступны: зерне пшаніцы, клейкавінка, мука, вада, аўсяныя шматкі, сланечнікавы алей, соль. На апошнім месцы — цукар. Тэрмін прыдатнасці хлеба ўсяго 48 гадзін. Гэта дакладны знак, што кансерванты тут адсутнічаюць.

Дзіця без ваганняў з’ела першую лусту, зазначыла журналістка. Другую папрасіла з маслам і сырам. 

— Мякіш вельмі мяккі-мяккі, лёгкі. Смачна, але з маслам і сырам мне больш спадабалася, — падзялілася ўражаннямі яе дачка.

Яе муж заўважыў, што хлеб цёплы. Не ў сэнсе гарачы, толькі з печы — а цёплы.

— Часам купіш хлеб, і здаецца, што ён як быццам у сырым памяшканні захоўваўся: і мякіш вільготны, і скарынка сырая. А гэты нібыта не з крамы. Добры, смачны хлеб.

Болей цягнуць няма сэнсу: паказваю ўпакоўку і тлумачу, які прадукт сёння на нашым стале. Хвілінная паўза і заканамернае пытанне:

— А чаму ён тады не фіялетавы?

Адказу няма.

Яго можна есці як з маслам і сырам, так і з варэннем, калі хто любіць. Так, лёгкая кіслінка ў прыемным паслясмаку адчуваецца. Але яна не псуе ўражанне — хутчэй надае пікантнасць, робіць смак больш аб’ёмным.

Адзінае, шукаць на паліцах яе трэба не па колеры: хлеб звычайнага пшанічнага адцення. Хіба што ўпакоўка крыху падказвае, што прадукт не зусім стандартны.

Каментары1

  • дядуля
    07.01.2026
    Не знают истории хлеба журналисты. Крестьяне пекли хлеб в печи раз в неделю, без консервантов, и он сохранялся не "до 48 часов - знак качества" а более 5 дней.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць