Грамадства77

У БелТА — новы гендырэктар

Генеральным дырэктарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва прызначаны Андрэй Мохар. 

Да гэтага часу Андрэй Мохар працаваў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

Мохару 49 гадоў. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Акадэмію кіравання. Кар'еру пачынаў на радыё. Стажыраваўся ў ЗША, Еўропе, Кітаі і Расіі. У 2005 годзе прыйшоў на АНТ. 

У нулявыя Андрэй Мохар быў вядомы як каментатар снукера (разнавіднасць більярда) на АНТ, некаторы час быў дыджэем, пасля ўзначальваў FM-радыёстанцыю.

Яго бацька Кастусь Мохар быў галоўным рэдактарам ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».

«Прынцып у прафесіі — усё будзе так, як мы пакажам», — гаворыцца ў яго біяграфіі новага кіраўніка БелТА сайце АНТ.

Раней гендырэктарам БелТА была Ірына Акуловіч. 25 лістапада 2025 года Лукашэнка вызваліў яе ад пасады — яе прызначылі дарадцам-пасланцам пасольства Беларусі ў РФ.

Каментары7

  • Марк Любовіч
    09.04.2026
    Рабіў кар’еру пакуль тысячы беларусаў гнілі ў турмах, а сотні тысяч былі вымушаны пакінуць родны край. Пакрываў злачынствы. Не дурны - у ЗША стажыраваўся. У адрозненні ад абмежаванага ў развіцці Азаронка, гэты ўсё разумее, але наўмысна зарабляе грошы на людском горы. Каштуе яно таго?
  • Хто-та спаліўся канчаткова
    09.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Як так?
    09.04.2026
    Стоило стажироваться в США и Европе, чтобы стать вот этим?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць