Спорт

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

19‑гадовы беларускі форвард згуляў у матчы за «Вашынгтон» у адным звяне са сваім старэйшым братам Аляксеем і стаў 19‑м беларусам, што згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе свету з 1992 года.

Фота: NHL.com

«Вашынгтон Кэпіталз» на выездзе дамогся ўпэўненай перамогі над «Таронта Мэйпл Ліфс» з лікам 4:0, а Ілля і Аляксей адзначыліся галявой перадачай у апошняй шайбе «Вашынгтона».

Ілля правёў на лёдзе 15 хвілін 37 секунд (з іх 2:09 у большасці), набраў 1 (0+1) бал, заблакаваў адзін кідок, атрымаў дзве хвіліны штрафу, выйграў 6 з 14 укідванняў (42,9%) і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

Гэты сезон малодшы з братоў Протасаў правёў у Амерыканскай хакейнай лізе, дзе набраў 62 (28+34) балы ў 66 матчах за «Хершы», дзе з'яўляецца і найлепшым і па галах і па балах (гол+пас).

Сярод усіх хакеістаў АХЛ Ілля Протас займае шостае месца па балах, шостае — па колькасці галоў і сёмае — па галах у большасці (10).

Ілля стаў 19‑м беларусам у Нацыяльнай хакейнай лізе з 1992 года. У гэтым сезоне ў НХЛ згулялі васьмёра беларусаў, што з'яўляецца рэкордам.

У яго старэйшага брата Аляксея 51 бал у гэтым сезоне (24+27) у 74 матчах.

«Вашынгтон Кэпіталз» пасля 79 матчаў мае ў актыве 89 балаў і займае 12‑е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф на тры балы. Наступны матч каманда правядзе на выездзе 11 красавіка супраць «Пітсбурга».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць