Грамадства3434

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба

Былая паплечніца Святланы Ціханоўскай па выбарчай кампаніі 2020 дала інтэрв'ю нямецкаму выданню TAZ.de, у якім расказала пра свае пяць гадоў і тры месяцы за кратамі, а таксама падзялілася бачаннем палітычнай сітуацыі.

Меркель і Лукашэнка ў Мінску ў лютым 2015 года, фoта Reuters.com 

«Цяпер ЗША ўплываюць на Лукашэнку больш, чым Еўропа. І я ўдзячная амерыканскай адміністрацыі — яна спрыяла майму вызваленню і вызваленню яшчэ 500 зняволеных. Але я думаю, што і ЕС павінен зноў адкрыць дыпламатычныя каналы з Лукашэнкам — для яго Еўрасаюз быў бы больш натуральным партнёрам. Афіцыйна ўсё яшчэ каля 1000 чалавек знаходзяцца ў зняволенні па палітычных прычынах. Іх вызваленне павінна быць прыярытэтам», — мяркуе яна.

Карэспандэнт заўважыў, ці не будзе гэта азначаць пэўную легітымізацыю Лукашэнкі?

«Не, гэта не азначае легітымізацыі. Але Лукашэнка дэ-факта — адзіны чалавек, які вырашае, як беларусы жывуць у Беларусі. Калі хочаш мець уплыў, трэба з ім кантактаваць. Мы цяпер сустракаемся тут, на Шпрэе, у Берліне. Там, дзе мы размаўляем, калісьці праходзіла мяжа Берлінскага муру. Я часта звяртаюся да гэтай нямецкай гісторыі, бо ў нейкі момант надыходзіць час для дыпламатыі і дыялогу, і тады гісторыю можна перапісаць. Апошнім нямецкім канцлерам, які размаўляў з Лукашэнкам, была спадарыня Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба», — мяркуе Калеснікава.

Нагадаем, што Ангела Меркель тэлефанавала Лукашэнку 15 лістапада 2021 года падчас міграцыйнага крызісу на польскай мяжы, калі некалькі сотняў мігрантаў штурмавалі беларуска-польскую мяжу. Размова доўжылася каля 50‑ці хвілін і была прысвечаная гэтаму крызісу.

Дарэчы сёння Марыя выступіць з канцэртам у Берліне ў культурным цэнтры Radialsystem.

«Нарэшце зноў буду іграць на флейце — на траверс-флейце, бас-флейце і папярочнай флейце. Я буду расказваць пра свой досвед, а таксама чытаць урыўкі з кніг, якія прачытала падчас зняволення. Я сыграю твор на папярочнай флейце, які мае для мяне асаблівае значэнне. У 2022 годзе яго прысвяціў мне беларускі кампазітар Віктар Капыцька, і за гэта ў яго ўзніклі праблемы ў Беларусі. Мне бясконца сумна, што я не змагла асабіста падзякаваць яму: ён памёр на наступны дзень пасля майго вызвалення», — расказала Марыя.

Каментары34

  • Пакіньце Марыю ў спакоі
    09.04.2026
    Хто-небудзь паклапаціцеся каб Марыя не давала інтэрв'ю на тэму палітыкі. Музыка , мастацтва, культурныя прасторы - калі ласка.
  • Anatol Starkou
    09.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    09.04.2026
    Нагадайце, калі ласка, калі гэта дзякуючы амерыканцам былі вызваленыя 500 закладнікаў?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць