Інцыдэнт адбыўся паблізу Карэліч. Супрацоўнікі ДАІ заўважылі Volkswagen без пярэдняга бампера і рэгістрацыйнага знака. Яны падалі сігнал аб спыненні, які кіроўца праігнараваў і паспрабаваў схавацца, паведамляе прэс-служба МУС.

«На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніцца парушальнік не рэагаваў, віляючы па праезнай частцы, выязджаючы на абочыну, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Пасля папярэджання аб ужыванні зброі інспектар здзейсніў прыцэльныя стрэлы па колах. Аўто спынілася», — распавялі ў прэс-службе.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся 35-гадовы мясцовы жыхар. Ён ніколі не атрымліваў правоў. Медагляд паказаў 1,8 праміле алкаголю.
Мужчына змешчаны ў ІЧУ. Аўтамабіль знаходзіцца на ахоўваемай стаянцы. У дачыненні да парушальніка складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў.
Цяпер чытаюць

Каментары