Грамадства22

«Букет ад Сяргея, торт ад дзяцей і праца»: як Святлана Ціханоўская адзначае свой 43-ці дзень нараджэння

Сёння, 11 верасня, у Святланы Ціханоўскай дзень нараджэння. Ёй споўнілася 43 гады. Але гэты дзень яна праводзіць у працы — удзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычных нестабільнасцяў: глабальныя ўспрыманні і ўнутраныя рэаліі». Тым не менш «Белсат» змог задаць ёй некалькі пытанняў.

Святлана Ціханоўская трымае тэчку з партрэтам палітычнай аглядальніцы і палітзняволенай Валерыі Касцюговай. Вільня, Літва. 11 верасня 2025 г. Фота: Белсат

— Як вы адзначалі дзень нараджэння ў апошнія некалькі гадоў і як збіраецеся святкаваць сёння?

— Наогул, хачу сказаць, што я не вельмі люблю святкаваць свае дні нараджэння. Магчыма, гэта прыходзіць з узростам. Я заўсёды вельмі ўдзячная сябрам, знаёмым, якія арганізоўвалі гэтае свята для мяне. Вядома, апошнія пяць гадоў мая каманда — гэта мая сям'я, і я ўвесь час адчувала сябе акружанай цяплом і клопатам у гэты дзень, як ніколі. Таму святкавалі ў сямейным коле. Сяргей цяпер знаходзіцца ў ЗША, то мы фізічна не можам святкаваць разам. Але ўжо з раніцы я атрымала ад яго вялікі букет кветак, якія мне раніцай прынеслі дзеці. Разам з тортам і падарункамі.

— Які торт ваш самы любімы?

— Паўлава.

— Хто з сусветных лідараў віншуе вас?

— Ёсць палітыкі, якія віншуюць праз сацсеткі, ёсць, якія індывідуальна — відэапасланнямі. Напрыклад, заўсёды віншуюць прэзідэнт Еўрапарламента Роберта Мецола, прэмʼер-міністр Люксембурга Ксаўе Бетэль, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Усіх не запомніш.

— Які лепшы падарунак вам калі-небудзь рабілі?

— Вось якая сітуацыя: напэўна мне дарылі вельмі шмат падарункаў за мае 43 гады. Але я матэрыяльныя рэчы не запамінаю. Шчыра — не запамінаю. Заўсёды запамінаеш, як табе гэтае свята арганізоўвалі. Спачатку гэта была мама, якая рыхтавала стол пачастункаў для аднакласнікаў. Потым сябры ва ўніверсітэце, якія рабілі нейкія сюрпрызы. Заўсёды эмоцыі ўспамінаеш. Таму нейкі пэўны падарунак я не ўспамінаю.

Увечары Святлана Ціханоўская збярэцца з сямʼёй і сябрамі, задзьме свечкі на торце і зноў загадае сваё нязменнае жаданне: вызваленне ўсіх палітвязняў і вяртанне дадому ў свабодную Беларусь.

Каментары2

  • Верасень
    11.09.2025
    Шчырыя вiншаваннi i пажаданнi сiл, энергii, мудрасцi, добрых людзей навокал, iсцi наперад i не спыняцца.
  • м?
    11.09.2025
    все эти плюшки в честь дня рождения георгиевны или
    в память о дне терракта в сша ?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць