Грамадства33

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек.

Палітзняволеных судзілі па артыкулах за абразу і паклёп на Лукашэнку, а таксама заклікі да санкцый. 

Вось людзі, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі:

Віталь Хальчыцкі асуджаны па арт. 368 і 367 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і паклёп у яго дачыненні да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Васіль Бачко асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Павел Шумскі асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Мартышоў накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў стацыянары за абразу Лукашэнкі;

Дзяніс Чумакоў накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў стацыянары за абразу Лукашэнкі;

Арцём Сямёнаў асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзяніс Краўчук асужданы па арт 368 КК за абразу Лукашэнкі да абмежавання волі, накіраваны ў папраўчую установу для адбыцця пакарання;

Валянціна Навумава змешчана пад варту па арт. 367 КК па абвінавачванні ў паклёпе на Лукашэнку.

Каментары3

  • Выбірай правільную метрыку
    11.09.2025
    Галоўная метрыка ў размове з дыктатарам павінна быць не колькі вызвалілі, а колькі сядзіць на гэты момант:
    Сядзіць 1400 - бягучыя санкцыі.
    Стала сядзець 1300 - знялі адну санкцыі.
    Ніхто не сядзіць - няма ніякіх санкцый.
  • няблага
    11.09.2025
    за тыдзень адаб'е
    а запанкі застануцца
  • Gorliwy Litwin
    12.09.2025
    лукашэначка - тыповы хітры селянін з бела-рускіх казак, шчырка спрадвечны, які ўвесь час дурыць глупых паноў. Выпусціў 52 вязняў, а ў яго іх паўтары тысячы толькі вядомых, а колькі няўлічаных? і ён іх штодзня новых набірае колькі хоча, а паны то дурныя, не разумеюць што рэшатам вады не наносіш

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць