Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА
Пасля перыяду адсутнасці ў кадры відэакамеры з пункту пропуску Каменны Лог Мікола Статкевіч ізноў з’явіўся.

Бачна што ён гутарыў з Яўгенам Вільскім, кіраўніком партыі Статкевіча «Народная Грамада» ў эміграцыі
Статкевіч па-ранейшаму адмаўляецца прымусова пакідаць Беларусь.
Раней паведамлялася, што Мікола Статкевіч знаходзіцца ў ліку палітвязняў, вызваленых рэжымам Лукашэнкі 11 верасня ў выніку перамоў з прадстаўнікамі ЗША.
69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. Яго 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме Глыбокага, ад яго не было ні слова, ні вестачкі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары