Здарэнні44

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго

Гісторыя адбылася яшчэ ў жніўні, у апошні дзень лета ў Магілёве. Там усім пад’ездам ратавалі дзяўчыну, якую хлопец выкінуў з акна другога паверха, піша Onliner.by.

Пацярпелая выжыла і трапіла ў рэанімацыю мясцовай бальніцы, а яе былы малады чалавек быў затрыманы і стаў фігурантам крымінальнай справы. Пра тое, што ў той дзень адбывалася за дзвярамі кватэры, якія прыйшлося выбіваць усім пад’ездам, распавяла сама ахвяра.

Дзяўчына, якая пацярпела ад хатняга гвалту, па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. Нядаўна яе перавялі з рэанімацыі ў ЛОР-аддзяленне, дзе з ёй змаглі пагаварыць журналісты.

Беларуска распавяла, што сустракалася з хлопцам паўгода, і спачатку ўсё было рамантычна. Але па меры таго, як развіваліся адносіны, малады чалавек пачаў праяўляць сябе з горшага боку: часта выпіваў і, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, праяўляў агрэсію. З-за частых сварак і пагроз дзяўчына хацела разарваць адносіны, але партнёр катэгарычна быў супраць: даставаў яе на працы, прысылаў паведамленні з пагрозамі. За тыдзень да інцыдэнту яна ўсё ж вырашыла паставіць кропку і больш не бачыцца з гэтым чалавекам.

— Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася, таму што ён мне на тэлефон усякую лухту пісаў. Маўляў, калі ты не прыедзеш, то я з сабой нешта зраблю. А потым рэзка піша: «Прабач, я цябе кахаю, прыязджай дадому», — распавяла яна ў эфіры тэлеканала АНТ.

Калі дзяўчына вярнулася дадому, там былі яе маці і былы хлопец — яны разам выпівалі. У нейкі момант малады чалавек узяўся за нож.

— Гаварыў: «Я табе зараз усе валасы абрэжу». [А далей] узяў ножык і палову валасоў [абрэзаў]. А потым са злосці ледзь ножыкам не зарэзаў.

Далей, паводле слоў пацярпелай, хлопец цягаў яе за валасы, спрабаваў душыць, прымушаў есці вадкія шпалеры з цэбера (у кватэры нядаўна скончыўся рамонт). Яна маліла яго спыніцца, перастаць здзеквацца, але ён ніяк не рэагаваў. У нейкі момант хлопец зацягнуў дзяўчыну на балкон і выкінуў з вышыні другога паверха — ахвяра праляцела не менш за шэсць метраў, гаворыцца ў сюжэце.

На гэтым малады чалавек не спыніўся — выбег на вуліцу і, схапіўшы ахвяру за валасы, пацягнуў яе назад у кватэру. Гэты момант трапіў на камеру відэаназірання, устаноўленую на фасадзе дома. Відавочцы, заўважыўшы збітую дзяўчыну, выклікалі міліцыю і хуткую, але ўмяшацца ў канфлікт не паспелі: дзверы ўжо былі зачынены.

Суседзі, якія патэлефанавалі ў Onlíner у той жа дзень, распавялі, што пад дзвярыма дзяўчыны сабралася каля трыццаці чалавек, якім у выніку ўдалося выбіць дзверы і звязаць нападніка. Дзяўчына ж трапіла ў рэанімацыю.

— Яна паступіла ў цяжкім стане: з чэрапна-мазгавой траўмай, шматлікімі ўдарамі мяккіх тканак галавы, канечнасцей, цела, закрытай траўмай грудной клеткі, пераломам рэбраў, пераломам сківіцы і носа, — распавёў загадчык аддзялення Магілёўскай клінічнай бальніцы Дзяніс Маркевіч.

Нагадаем, 44-гадоваму мужчыну выстаўлена абвінавачанне за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання спосабам, які носіць характар мучэння або катавання (п. 3 ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). На гэты момант ён знаходзіцца пад вартай.

Каментары4

  • Тэкля
    10.09.2025
    Не зразумела: хлопец, ці 44-гадовы мужчына? І што там за маці, што сядзела ды выпівала і ніяк не рэагавала на здзекі з дачкі? Нейкая неверагодная гісторыя...
  • Зачем это
    10.09.2025
    А зачем с ним вообще жила? Зачем мозги клепала? Так отношения нужны важны?
  • Максим Дизайнер
    10.09.2025
    Одни украли собаку и убили хозяина собаки в сговоре с его женой. Второй выкинул с балкона любимую на глазах у ее бухой матери. Третьему прилетел нож в санциметре от артерии, даже не пошел писать заявление. Это какой кровавй матриархат, а не общество. Дядьи не просыхают, тетки их от злости режут, убивают, а потом по Тиндерам заграничных ринцев ищут.

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»2

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў22

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго4

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА4

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»2

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць