Свет33

Сенатары-рэспубліканцы ўзмацнілі ціск на Трампа, каб ён уводзіў санкцыі супраць Расіі

Сенатары ЗША ад Рэспубліканскай партыі актывізавалі ціск на Дональда Трампа, патрабуючы ад яго ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі. Паводле інфармацыі CNN, рэспубліканцы ўсё больш адкрыта крытыкуюць пасіўную пазіцыю Белага дома і патрабуюць ад прэзідэнта рашучых дзеянняў.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

Адзін з найбольш актыўных крытыкаў, сенатар ад Паўночнай Караліны Том Тыліс заявіў, што Расія «гуляе з намі, як на піяніна». Ён адзначыў, што Пуцін ужо дасягнуў свайго — сустрэўся з Трампам, атрымаў афіцыйны прыём у Сі Цзіньпіна, правёў перамовы з Кім Чэн Ынам. На думку Тыліса, гэта сведчыць пра стратэгію Масквы, якая хоча «цягнуць нас за сабой» і падрываць заходнюю дэмакратыю.

Тыліс падкрэсліў, што Пуцін імкнецца аслабіць ЗША і не зацікаўлены ў міры. Ён нагадаў пра масавыя ўдары расійскіх войскаў па ўкраінскіх гарадах і заклікаў спыніць агрэсію. У якасці кроку ён прапанаваў як мага хутчэй вынесці на галасаванне раней адкладзены Трампам убок законапраект сенатараў Ліндсі Грэма і Рычарда Блюменталя. Гэты дакумент прадугледжвае, што прэзідэнт ЗША атрымае права ўводзіць да 500% пошлін на імпарт з краін, якія працягваюць купляць расійскія энергарэсурсы.

Адзін з аўтараў праекта, сенатар Ліндсі Грэм, звярнуўся да прэзідэнта праз сацсеткі, заявіўшы, што Кангрэс гатовы прыняць закон аб «скрышальных санкцыях», які дасць Трампу шырокія паўнамоцтвы.

Цяпер сітуацыя ўскладняецца тым, што ў ноч на 10 верасня расійскія дроны зноў парушылі паветраную прастору Польшчы. Польшча зафіксавала не менш за 19 беспілотнікаў, чатыры з якіх былі збітыя. На гэта Трамп адрэагаваў толькі расплывістым паведамленнем у сваёй сетцы Truth Social, што выклікала хвалю крытыкі.

Лідар большасці ў Сенаце Джон Цьюн прызнаў, што дагэтуль яны чакалі сігналу ад Белага дома, паколькі адміністрацыя вялі ўласныя перамовы з Масквой. Але пасля атакі дронаў цікавасць да санкцыйнага законапраекта значна ўзрасла. Ён не выключыў, што ініцыятыва можа быць вынесеная на галасаванне нават без папярэдняй згоды Белага дома.

Сенатар ад Паўночнай Дакоты Кевін Крамер таксама падтрымаў ідэю паскорыць працэс. Ён адзначыў, што пакет санкцый трэба было прыняць яшчэ месяц таму, бо паводзіны Расіі сведчаць пра поўную адсутнасць у яе жадання да дэскалацыі.

Як паведамляе CNN, ключавыя рэспубліканцы ў камітэтах Сената і Палаты прадстаўнікоў па пытаннях абароны таксама выказаліся за тое, каб цвёрдая пазіцыя адносна Расіі стала афіцыйнай лініяй адміністрацыі ЗША.

Каментары3

  • Прохожий
    11.09.2025
    Трамп - трепло и пустобрех. Он не способен на серьёзные решения. Поэтому американцы должны сами взять власть в руки и показать россии её место.
  • обойдёмся без советчиков
    11.09.2025
    У Трама свои договорённости с путиным и сенаторам не надо о них знать, и в них влезать.
    У Трампа и путина своё представление о реальности. Тем более, что их реальность формирует их старый возраст.
  • шестёрка и туз
    11.09.2025
    Шестёрка превратилась в туза, а туз в шестёрку.
    Это начинает понимать элита США, но трампу этого не понять.

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць