Свет

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца

Гэта не Мілан і не Сіцылія.

Базіліката. Фота: Gary Yeowell / Getty Images

Трэвэл-журналістка Кейтлін Разаці аб'ездзіла ўсю Італію. У артыкуле для Business Insider яна назвала свой любімы рэгіён, куды вяртаецца з задавальненнем.

Гэта Базіліката. «Рэгіён, які я наведала шэсць разоў з 2021 года і які я лічу найлепш захаванай таямніцай краіны», — піша яна.

Базіліката знаходзіцца ў Паўднёвай Італіі, паміж Апуліяй і Калабрыяй. Гэты рэгіён журналістка любіць за яго пагоркі і кухню.

Да таго ж, там нешматлюдна. Па стане на 2024 год насельніцтва ўсяго рэгіёна Базіліката складае менш за 550 000 чалавек, у той час як насельніцтва Рыма — каля 3 мільёнаў.

Базіліката аточана морам з двух бакоў — на поўдні Іанічным, а на захадзе Тырэнскім морам.

Сярод турыстаў вядомае Амальфітанскае ўзбярэжжа ў Італіі. Журналістка прапануе альтэрнатыву — пляжы Маратэа.

Маратэа. Фота: silvio sicignano / Getty Images

Ежа ў Базілікаце выходзіць далёка за межы піцы і пасты.

Peperone crusco — або хрумсткія чырвоныя перцы — займаюць асобнае месца ў кухні Базілікаты. Яны падаюцца амаль з усім.

«Я ела іх з рознымі стравамі з пасты (асабліва pasta mollicata, паста, пасыпаная сухарамі), і я нават ела іх, пакрытыя шакаладам, у невялікай кандытарскай у Піньёле», — піша журналістка.

Аматары сыру будуць рады паспрабаваць качакавала. Гэты сыр у форме кроплі звычайна вырабляецца з авечага малака (хоць можа вырабляцца і з каровінага), і падобны да правалоне.

Качакавала. Фота: commons.wikimedia.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны18

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху4

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць