Аўто44

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты

Нягледзячы на ​​засілле новых кітайскіх брэндаў і пэўныя абмежаванні з боку Еўрасаюза на экспарт аўто ў Беларусь, прыгон патрыманых аўто з Еўропы застаецца папулярным сярод беларусаў. Кампанія, якая дапамагае набываць аўто на лізінгавых аўкцыёнах па ўсёй Еўропе, расказала, якія машыны беларусы часцей за ўсё прыганяюць з Еўропы ў 2025 годзе.

Якія аўто выгадна прыганяць з Еўропы ў Беларусь?

У сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі для куплі ў Еўропе беларусам даступныя толькі аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка да 1900 см³. Усё, што звыш, — нельга, роўна як і гібрыды, і электрамабілі. Тым не менш, нават з улікам абмежаванняў выбар праходных аўто для ўвозу ў Беларусь вялікі, таму купля аўто ў Еўропе застаецца па-ранейшаму папулярнай.

У euroleasingauto адзначаюць, што найбольшай папулярнасцю ў кліентаў з Беларусі карыстаюцца аўтамабілі французскіх марак.

Сярод найбольш даступных — Peugeot 308, Renault Megane і Citroen C3.

«Прычым калі Renault Megane беларусы часцей рашаюць браць з дызельным 1,5 dCi, які зарэкамендаваў сябе як вельмі надзейны і эканамічны матор, то Peugeot і Citroen аднолькава часта выбіраюць як з дызельнымі 1,5 HDi, так і з бензінавымі маторамі 1,2 літра», — адзначаюць менеджары кампаніі.

Мінівэны на 7 месцаў

Традыцыйна высокай папулярнасцю ў беларусаў карыстаюцца французскія мінівэны: Renault Grand Scenic і Citroen C4 Grand SpaceTourer.

Renault Grand Scenic на пляцоўцы euroleasingauto

У кампаніі euroleasingauto адзначаюць, што асабліва высокім попытам у беларусаў карыстаюцца 7-мясцовыя версіі такіх аўтамабіляў.

Citroen C4 Grand SpaceTourer на пляцоўцы euroleasingauto ў Марыямпалі (Літва)

Красоверы і любімы матор беларусаў

Сярод красовераў таксама лідзіруюць французы — Peugeot 3008 і 5008, а таксама Citroen C5 Aircross і Renault Kajar.

У выпадку з Renault Kajar, традыцыйна аддаюць перавагу варыянтам з дызельным маторам 1,5 літра. У euroleasingauto рухавік 1,5 dci (k9k) ад Renault адназначна называюць любімым дызельным маторам сярод беларускіх кліентаў.

А што з Volkswagen?

Па словах прадстаўнікоў аўкцыёну, сярод мадэляў Volkswagen часцей за ўсё купляюць Passat B8 з дызельным рухавіком 1,6 л ці з бензінавым 1,5 л. На другім месцы па папулярнасці ідзе VW Golf.

Аднак самымі папулярнымі немцамі ў беларусаў тут называюць аўтамабілі маркі Mercedes-Benz.

Адразу тры Mercedes-Benz на пляцоўцы euroleasingauto, якія чакаюць адпраўкі ў Беларусь

«Сярод больш дарагіх машын высокай папулярнасцю карыстаюцца Mercedes-Benz CLA з бензінавым рухавіком 1,3 л, а таксама Mercedes-Benz C-Class — з бензінавым 1,5 л або дызельным 1,6 л.

Наяўнасць у E-Class рухавіка аб'ёмам 1,6 л таксама адкрывае беларусам доступ да аўтамабіляў бізнэс-класа, таму мадэлі Mercedes у 2025 годзе карыстаюцца падвышаным попытам у пакупнікоў з Беларусі», — адзначаюць у Еўралізінгаўта.

З якімі прабегамі прадаюцца аўто ў Еўропе?

У euroleasingauto называюць памылковым сцвярджэнне пра тое, што ўсе машыны ў Еўропе маюць вялікія прабегі.

«На лізінгавых аўкцыёнах прадаецца вялікая колькасць аўто ва ўзросце 3—5 гадоў, якія не маюць і 50 тысяч кіламетраў прабегу. Але цэны на такія аўто прыкметна вышэйшыя, чым на тыя, што маюць прабег каля 100 тысяч кіламетраў і больш», — тлумачыць эксперт.

Скрыншот: euroleasingauto.com

Што датычыцца беларускіх пакупнікоў, то, згодна са статыстыкай кампаніі, часцей за ўсё для ўвозу ў Беларусь купляюць аўтамабілі з прабегам 130—170 тысяч кіламетраў.

«На другім месцы па папулярнасці ідзе прабег 70—100 тысяч, на трэцім — машыны, якія праехалі ўжо больш за 200 тысяч кіламетраў».

Апошнія, па назіраннях спецыяліста, баяцца купляць не варта, паколькі ўсе гэтыя машыны праходзяць рэгулярнае абслугоўванне ў афіцыйных сэрвісах строга па рэгламенце. Стан у такіх аўто практычна такі ж, як і ў варыянтаў з меншымі прабегамі.

Таму нярэдка несумленныя прадаўцы, улічваючы добры стан аўтамабіляў, прыгнаных з Еўропы, пры перапродажы ў Беларусі карэктуюць прабег у меншы бок.

Знайсці пацвярджэнне словам спецыяліста нескладана.

Так, у Гродне прадаецца Renault Grand Scenic 2020 года выпуску: заяўлены прабег у аб'яве — 99 тысяч кіламетраў, а на шчытку прыбораў — 95 725 км.

Скрыншот: av.by

У апісанні прадавец адзначае, што машыну купляў з аўкцыёну і сам прыганяў у Беларусь 24 снежня 2024.

Скрыншот: customs.gov.by

Праверка па мытнай базе даных увезенага ў Беларусь транспарту паказвае, што аўтамабіль з такім нумарам кузава сапраўды быў размытнены ў Беларусі 24 снежня мінулага года.

Скрыншот з сайта, які захоўвае архіўныя даныя з аўкцыёнаў

Тое, што машына была куплена на аўкцыёне, — таксама праўда. Адзіны нюанс у тым, што на аўкцыёне ў Бельгіі гэты Renault Grand Scenic быў прададзены з прабегам 144 899 км.

Адметна, што прадавец у аб'яве нават выкарыстаў адно з фота (з VIN-нумарам), размешчанае на аўкцыёне.

Скрыншоты: av.by, carsbat.com

Праз амаль год гэты ж аўтамабіль прадаюць у Беларусі з прабегам да 100 тысяч кіламетраў.

Празрыстая гісторыя

У euroleasingauto сцвярджаюць, што многія іх кліенты прыходзяць да куплі аўто з аўкцыёнаў не толькі дзеля эканоміі, але і для таго, каб быць упэўненымі ў гісторыі аўто і праўдзівасці прабегу.

Скрыншот: euroleasingauto.com

«Усе лізінгавыя аўтамабілі маюць арыгінальны прабег і празрыстую гісторыю, акрамя таго, яны абслугоўваюцца ў дылераў згодна з рэгламентам. А перад тым як паступаюць у продаж, праходзяць незалежную экспертную ацэнку стану, дзе паказваюцца нават самыя нязначныя пашкоджанні па кузаве і салоне», — тлумачыць спецыяліст.

Як купіць аўто на аўкцыёне?

Рэгістрацыя на аўкцыённай платформе euroleasingauto бясплатная і даступная ў тым ліку фізічным асобам з Беларусі.

Аплаціць аўтамабіль можна рознымі спосабамі: банкаўскім пераводам з Беларусі наўпрост на рахунак кампаніі або наяўнымі ў Марыямпалі ці Вільнюсе.

Незалежна ад краіны пакупкі ўсе аўтамабілі дастаўляюцца ў Літву, адкуль іх можна забраць сваім ходам. Для тых, у каго няма візы, кампанія euroleasingauto ажыццяўляе дастаўку аўтавозам у Мінск.

Каментары4

  • 123
    08.09.2025
    А поделитесь лай-факом, как граждане РБ попадают в Европу, а то я второй год не могу визу получить, ни туристскую, ни гостевую, никакую...
  • за деньги да
    08.09.2025
    123, пишешь жене другу любовнице директору в телеге - хочу съездить за границу нужна виза. Еще через день пишешь хочу в Испанию, Германию, Грецию...
    Заходишь в инстаграм вечерком. Полистай рилсы, полайкай пляжи. Через денек начнется наплыв рекламы "помогаторов" по ловле дат на визы. Общаешся по телефону. Инфу просишь на телеграм вайбер. Сидишь анализируешь. Выбираешь наиболее адекватных (те которые заранее не оправдываются за провал и не обещают золотых гор при этом). Едешь на офис -если все нравицца заключаешь договор и платишь ДЕНЬГИ. Дальше уже по накатанной - тебе ВСЕ разжуют..... Обычно сейчас проще всего Греция Испания Италия.... Через год можно ДОйчланд. Пользуйтся не благодари...
  • 00
    08.09.2025
    за деньги да, Эта схема уже не работает

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-20062

У Ватыкане кананізаваны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік11

Чалы назваў, што атрымаў Лукашэнка ад амерыканцаў узамен за вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў6

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса9

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць