Свет1515

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»

«У мяне заўтра аперацыя — якраз пад гэтым ордэнам».

Скрыншот перадачы

Галоўрэд прапагандысцкага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян расказала ў эфіры Уладзіміра Салаўёва, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу».

«У мяне заўтра аперацыя — якраз пад гэтым ордэнам», — на грудзях Сіманьян з левага боку вісеў ордэн роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені за «Захаванне традыцыйных каштоўнасцяў», які напярэдадні ёй уручыў патрыярх Кірыл.

Сіманьян з уручаным ордэнам. Фота: твітар Сіманьян

Муж Сіманьян, прапагандыст Тыгран Кеасаян, восем месяцаў таму перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме. 

Сіманьян казала, што нібыта пасля гэтага хацела ехаць ваяваць ва Украіну.

«Я вырашыла, што калі гэтая кома і такая цяжкая сітуацыя… я паеду на СВА (спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА) расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — НН), таму што я не магу больш жыць. […] Мне то будзе лягчэй, мяне грохнуць на другі дзень», — заявіла яна.

Праўда, пазней Сіманьян нібыта стала думаць пра дзяцей і адмовілася ад гэтай ідэі.

Каментары15

  • Ну-ну
    07.09.2025
    Давай-давай, там цябе Тыгранчык чакае, перадай яму ссабоечку :)
  • Filipp
    07.09.2025
    Шчыра кажучы, калі аперацыя пойдзе "не па плану", нават зэтнікі плакаць не стануць.
  • Сымон
    07.09.2025
    Калі яна здохне - ніхто сумаваць аб ёй ня будзе. Бо ўсё жыццё ейнай сямейкі было прыкладам дваедумства, карупцыйнага заробку ўзамен на няспынную хлусню, распальванне нянавісці да вольных людзей, абалваньванне аўдыторыі і прапаганду вайны.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію36

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць