Свет88

«Мяне грохнуць на другі дзень». Прапагандыстка Сіманьян расказала, як хацела ехаць ваяваць — а пасля перадумала

Вядомая расійская прапагандыстка, галоўная рэдактарка прапагандысцкага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян знялася ў праграме «Лёс чалавека», дзе расказала, што пасля таго, як яе муж Тыгран Кеасаян трапіў у кому, нібыта хацела ехаць ваяваць ва Украіну.

Скрыншот: Россия 1

«Я вырашыла, што калі гэтая кома і такая цяжкая сітуацыя… я паеду на СВА [спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА) расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — Рэд.], таму што я не магу больш жыць. […] Мне то будзе лягчэй, мяне грохнуць на другі дзень», — заявіла яна.

Праўда, пазней Сіманьян нібыта стала думаць пра дзяцей і адмовілася ад гэтай ідэі:

«Я зразумела, не змагу так жорстка зрабіць з імі. Стала шукаць іншыя суцяшэнні».

Цяпер, паводле слоў прапагандысткі, яна «жыве з пачуцця доўгу, таму што абавязаная». 

Апошнія некалькі месяцаў, з канца мінулага года, муж Сіманьян, таксама вядомы прапагандыст Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме. Паводле слоў Сіманьян, у яго даўно і моцна хворае сэрца.

Каментары8

  • a.hto.tam.idze
    21.04.2025
    Хацела ехаць, але не паспела, бо ваенная аперацыя ўжо скончылася. Якая вайна - гэта ж Украіна! За тры дні падавілі агнявыя кропкі.
  • Овочи
    22.04.2025
    Топ патрыётка не можа адставаць ад народцу. Сіманьян можа быць салідарна з мільёнам іншых расіянак, якія і сваіх авачэй атрымалі - хто ў пакеце, хто ў каробцы..хтось з адараанымі канечнасцяў © Олена Курбанова
  • .
    22.04.2025
    Походу это высказывание по Фрейду, и эта дрянь о своих перспективах задумывается. Как часто?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць