Каханне і сэкс1010

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам

Кіраўніца аддзела па працы з персаналам амерыканскай тэхналагічнай кампаніі, якая была на вялікім экране на канцэрце Coldplay у абдымках з генеральным дырэктарам кампаніі, падала на развод. 

Скрын відэа

Жыццё сямейнай пары Кэбат імкліва змянілася пасля гучнага скандалу. 52-гадовая Крысцін Кэбат, былая супрацоўніца кампаніі Astronomer і каханка ўжо былога кіраўніка Эндзі Байрана, падала на развод са сваім мужам — бізнесменам Эндру Кэбатам. Адбылося гэта менш чым праз месяц пасля таго, як яе з начальнікам зафіксавала камера пацалункаў (kiss-cam) на канцэрце Coldplay.

Аднак, паводле былой жонкі Эндру, гэты шлюб ужо быў пад пагрозай. Джулія Кэбат у каментары для Daily Mail адзначыла: «Я напісала Эндру адразу пасля інцыдэнту, а ён адказаў: «Яе жыццё мяне не датычыцца». Ён казаў, што яны ўжо былі ў працэсе разводу».

У дакументах, пададзеных у суд 13 жніўня, пазначана, што гэта будзе ўжо трэці развод Эндру Кэбата, кіраўніка сямейнай кампаніі Privateer Rum, адной з багатых і ўплывовых сем’яў.

Джулія Кэбат, якая была замужам за Эндру з 2014 да 2018 года, сцвярджае, што ён «не вельмі добры чалавек», яго цікавяць толькі грошы і што многія з яе знаёмых назвалі тое, што адбылося, «кармай». Паводле яе слоў, яго рэакцыя была халоднай і безэмоцыйнай: «Я думаю, ён проста знерваваўся праз сорам, а не праз пачуцці». 

Але, магчыма, шлюб захаваўся б, калі б не скандал.

Гэта трэці шлюб для Эндру Кэбата і другі для Крысцін. Фота: Maud Cabot / Facebook

Крысцін і Эндру Кэбаты набылі чатырохпакаёвы дом на ўзбярэжжы за $2,2 мільёна ўсяго за пяць месяцаў да інцыдэнту. Калі справа дойдзе да падзелу маёмасці, развод можа быць такім жа складаным, як і папярэдні развод Эндру.

У выпадку з Джуліяй, шлюб доўжыўся два гады і скончыўся тым, што яна атрымала $1 мільён, дом за $1,9 мільёна і аўтамабіль Jaguar.

Стасункі Крысцін і Эндзі Байрана сталі віруснай інфанагодай пасля таго, як іх пяшчотнае паводзіны трапілі ў кадр падчас канцэрта Coldplay, і відэа шырока распаўсюдзілася ў сацсетках.

Падчас гэтага інцыдэнту Эндру Кэбат знаходзіўся ў дзелавой паездцы ў Японіі і даведаўся пра тое, што адбылося, толькі па вяртанні.

Пакуль ніводзін з удзельнікаў скандалу не даў афіцыйнага каментара для прэсы.

Каментары10

  • Ганка
    07.09.2025
    Божа, якая розьніца, гэта ж асабістая справа людзей
  • Марцінкевіч
    07.09.2025
    Ва што вы пераўтварылі Нашуніву? Асабістае жыццё пры мне было табу.
  • ветраным ганкам
    07.09.2025
    Ганка, здраджваць дрэнна. Гэта павучальны ўрок. Развадзіся і тады сустракайся з кім хочаш, не баючыся і не хаваючыся ганебна ад камер

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць