Аўтар кнігі пра галоўную рэдактарку сайта «Хартыя'97» расійскі журналіст Юрый Фяльштынскі.

«Кніга Юрыя Фяльштынскага — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё аднаго чалавека: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай. Чытач акунецца ў жыццё гэтай смелай жанчыны, што прайшла шлях ад радавой журналісткі да галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартыя’97», і стане сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэснага руху, што пачаліся ў Беларусі ў 1995 годзе і не згасаюць да сённяшняга дня, азнаёміцца з летапісам шматлікіх палітычных забойстваў, арганізаваных беларускімі спецслужбамі па загадзе дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, разам з Радзінай акунецца ў яе турэмныя будні, адчуе радасць яе вызвалення і складанасці ўнікальнага ўцёку ад КДБ з Беларусі, акажацца сведкам яскравых і незабыўных сустрэч з такімі вядомымі сучаснікамі, як Станіслаў Шушкевіч, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншымі», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Кнігу выпусціла выдавецтва ISIA Media.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары