Грамадства1717

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі

Тое, што Дональд Трамп «падымае стаўкі, кажа пра палітвязняў, патрабуе іх вызвалення», ёсць вялікім дасягненнем «усіх нас з вамі», заявіў «Позірку» галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы апошнія выказванні прэзідэнта ЗША.

Сяргей Ціханоўскі і Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай 

«Вядома, калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе яго вялікая дыпламатычная перамога. І для Белага дома, і для Трампа, і для свабоднай Беларусі. Таму ў нашых інтарэсах, каб гэтая цікавасць да Беларусі і тэма палітвязняў былі на плаву», — сказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, беларускія дэмакратычныя сілы «практычна кожны тыдзень, кожны дзень» знаходзяцца на сувязі з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі — дзеляцца сваім бачаннем сітуацыі, перадаюць спісы людзей, асуджаных паводле палітычных артыкулаў («і паводле Dissidentby, і паводле «Вясны»).

Цяпер, паводле слоў Вячоркі, стаіць пытанне, «як давесці справу да канца, як змусіць Лукашэнку вызваляць» палітвязняў, «ці хопіць гэтай цікавасці і палітычнай волі ў Вашынгтона». «Нам трэба яе (палітычную волю) максімальна падтрымліваць, карыстацца гэтым акном магчымасцяў, якое адчынілася. І, вядома, мы настойваем на тым, каб людзі, калі іх выпускаюць, мелі магчымасць выбраць — з’ехаць ці застацца», — дадаў ён.

5 верасня Трамп чарговы раз згадаў пра Беларусь, нядаўняе вызваленне групы палітвязняў. «Але ў яго (Лукашэнкі) 1400 ці 1500 [закладнікаў], ці нейкая вялікая колькасць, і мы размаўляем пра тое, каб іх вызваліць. Некаторыя, я мяркую, палітычныя. Многія з іх палітычныя. Падобна, што іх збіраюцца вызваліць у нейкі момант у даволі блізкай будучыні», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Каментары17

  • Ф
    06.09.2025
    Найперш гэта будзе вялікая перамога для гандляра жывым таварам Лукашэнкі.
  • Жора
    06.09.2025
    Ф, а для людзей, якія вызваляць, што?
  • Пытанне
    06.09.2025
    А дзе падзеліся усе каментатары, якія толькі што г.ўном Трампа закідвалі ў аналагічнай навіне? Тут https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/376345
    Дзе "Ну-ну", "Найперш не галасі!", "Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!" і
    "Вырадкі, мы не заткнемся ніколі"?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя6

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць