Свет1212

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хацеў бы бачыць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна на саміце «Вялікай дваццаткі» ў 2026 годзе, які адбудзецца ў Маямі.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Паводле слоў Дональда Трампа, Пуціна і Сі Цзіньпіна можна было б запрасіць як «назіральнікаў».

«Я быў бы рады іх прысутнасці. Яны маглі б прыехаць як назіральнікі. Не ўпэўнены, што яны захочуць быць назіральнікамі. Але калі захочуць, мы, вядома, можам гэта абмеркаваць», — сказаў Трамп падчас падпісання дакумента аб правядзенні мерапрыемства.

Пры гэтым незразумела, чаму Расія і Кітай павінны прыязджаць як «назіральнікі», калі яны ўваходзяць у G20 на паўнапраўных умовах. У такім самым статусе Трамп, дарэчы, прапанаваў і прысутнасць Польшчы, якая прасіла пра гэта раней.

Саміт «дваццаткі» адбудзецца ў ЗША ўпершыню з 2009 года і будзе праходзіць 14—15 снежня 2026 года на гольф-курорце Трампа ў горадзе Дарале (штат Фларыда). Арганізацыяй парадку дня мерапрыемства займаецца міністр фінансаў Скот Бесент, які плануе сканцэнтравацца на пытаннях эканамічнага росту.

У 2025 годзе ў G20 старшынюе Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Чарговы саміт арганізацыі запланаваны на лістапад у Іаганесбургу, але Трамп ужо адмовіўся ехаць сам і накіруе туды віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, паколькі незадаволены палітыкай ПАР.

Пуцін атрымаў афіцыйнае запрашэнне на саміт у ПАР, але пакуль не паведаміў, ці прыме яго. Пасля пачатку вайны з Украінай Расію на сустрэчах G20 прадстаўляе Сяргей Лаўроў, бо Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Пуціна.

G20 аб’ядноўвае 19 краін і два рэгіянальныя аб’яднанні — Еўрасаюз і Афрыканскі саюз. На ўдзельнікаў групы прыпадае каля 85% сусветнага ВУП і 75% міжнароднага гандлю.

Каментары12

  • Жвір
    06.09.2025
    Цікава было б паслухаць меркаваньні Пазьняка, можа мы не ўсё разумеем правільна...
  • Дед влюбился
    06.09.2025
    Соскучился. Милота какая)
  • Ха
    06.09.2025
    Жвір , Зянонікі нават вашай іроніі не зразумеюць, бо не чым.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць