Свет33

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт

Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск можа павялічыць сваё багацце да больш чым $1 трыльён — кампанія прапанавала яму самую дарагую ў гісторыі здзелку. Зараз ягоны капітал ацэньваецца ў $428 мільярдаў, а новы пакет акцый і бонусаў можа дадаць яшчэ каля $900 мільярдаў, піша Bild.

Фота: Kevin Dietsch / Getty Images

Рада дырэктараў Tesla разлічвае ўтрымаць Маска на пасадзе CEO як мінімум да 2030 года. Каб атрымаць выплаты, ён павінен выканаць шэраг амбіцыйных мэтаў: павысіць капіталізацыю кампаніі з $1,1 да $8,5 трлн за дзесяць гадоў, прадаць 20 млн электрамабіляў да 2035 года, выпусціць па мільёне «робатаксі» і робатаў Optimus.

«Утрымаць і матываваць Ілана для Tesla надзвычай важна», — заявіла кіраўніца савета дырэктараў Робін Дэнхолм.

У лістападзе акцыянеры прагаласуюць за пагадненне, якое ўжо выклікала спрэчкі — частка інвестараў лічыць яго невыканальным.

Аналітык Дэн Айвс з Wedbush назваў кантракт «вырашальным крокам», каб захаваць Маска ў кампаніі ў перыяд «ключавых цыклаў росту ў аўтаноміі і робататэхніцы».

Скептыкі ж адзначаюць, што ўмовы выглядаюць як навуковая фантастыка, аднак у 2012 годзе Маск ужо здолеў выканаць практычна немагчымыя мэты і стаў найбагатым чалавекам планеты.

Каментары3

  • Nick
    06.09.2025
    1 триллион это по 125$ от каждого жителя планеты, включая младенцев и стариков.

    Миллиардеры платят 0% налога от своего богатства и делают крупные покупки в кредит под залог своих акций (чтобы не платить налог с выведенных в кэш средств).

    Вася, собирающий Tesla на заводе миллиардера, отдает государству минимум половину заработанного в виде налогов. Миллиардер пользуется дорогами, больницами и прочей инфраструктурой государства, оплаченной из налогов Вами.

    Миллиардер от избытка денег скупает банки, строительные компании и недвижимость, чтобы Вася арендой или ипотекой давал ему рыночную маржинальносиь инвестиций оплачиваемую из зарплаты Вами.

    Для устойчивого развития общества альтернативы 90%+ налогу во всем мире на сверхдоходы (например от 1 млн $ в месяц) не вижу.
  • Рэальнасьць
    07.09.2025
    Толькі дурні пакланяюцца багатым і аддаюць ім усё больш і больш сваіх грошай пасьля гісторыі няўдалых праектаў ды псыхічнае нестабільнасьці.
  • Texas
    07.09.2025
    Nick, як адрозьніць камуніста, ці анархіста? Яны ніколі ня ставяць пад сумнеў сваю прапаганду, і спрабуюць карміць ёй іншых.

    Паводле адкрытых крыніцаў, напрыклад, у 2021 г., Маск заплаціў трошкі менш за 12 мільярдаў даляраў падатку.

    Шараговы зборшчык на заводзе ў Тэхасе непасрэднага падатку з заробку плаціць менш за 18%.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць