З 1 верасня ў Беларусі сетка рэстаранаў KFC запусціла ўласную службу дастаўкі. Цяпер заказаць стравы можна праз сайт або мабільную праграму кампаніі.

Фота ілюстрацыйнае
Да гэтага KFC карысталася паслугамі старонніх сэрвісаў, галоўным чынам «Яндекс Еды» і Delivio. Цяпер дастаўкай будзе займацца сама сетка.
Кошт дастаўкі складае 6 рублёў, але пры заказе ад 60 рублёў яе зробяць бясплатна. У сярэднім дастаўка зойме каля 30 хвілін. Аплата прымаецца толькі безнаяўным спосабам.
Апошнім часам многія сеткі фастфуду ў Беларусі пачалі арганізоўваць свае ўласныя сэрвісы дастаўкі. Напрыклад, у канцы мінулага года гэта зрабіла сетка Mak.by.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары