Форвард Эрлінг Холанд змяніў прозвішча на спіне сваёй майкі зборнай Нарвегіі — але не будзе ўносіць ніякіх зменаў у форму клуба «Манчэстэр Сіці».

Напярэдадні будучых матчаў Нарвегіі было абвешчана, што дзявяты нумар «Сіці» цяпер будзе насіць надпіс «Браут Холанд» на спіне сваёй майкі за нацыянальную зборную. Гэта змены для гульца, хаця ў Нарвегіі звычайна выкарыстоўваюцца прозвішчы як маці, так і бацькі кожнага гульца, піша Manchester Evening News.
Нарвегія гуляе з Фінляндыяй 4 верасня і з Малдовай 9 верасня, дзе форма можа ўпершыню з’явіцца на публіцы.
Маці Холанда, Гры Марыта Браут, — былая шматборка, якой футбаліст прыпісвае сваю хуткасць і атлетычнасць.
Эрліну Холанду — 25 гадоў. Ён нарадзіўся ў Англіі, дзе ў той час граў яго бацька.
Пачынаў кар’еру ў нарвежскіх клубах «Бруне» і «Мёльдэ», а ў студзені 2019 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Зальцбург». Гуляў за дортмундскую «Барусію», а ўлетку 2022 года Эрлінг стаў гульцом англійскага «Манчэстэр Сіці»,
У сваім дэбютным сезоне за англійскі клуб сыграў важную ролю ў заваяванні «трэблу» (чэмпіён Англіі, Кубак, Ліга чэмпіёнаў); яго 52 галы ва ўсіх спаборніцтвах сталі самымі выніковымі для гульцоў прэм’ер-лігі, у тым ліку 36 у чэмпіянаце АПЛ. Холанд быў прызнаны маладым гульцом лігі і гульцом сезона, стаўшы першым футбалістам, які атрымаў абедзве ўзнагароды ў адзін год. Ён таксама найлепшы бамбардзір у гісторыі ў зборнай Нарвегіі.
Каментары