Здарэнні33

Незнаёмы папрасіў мінчука памяняць еўра, але даў расійскія рублі

Мужчына адразу не заўважыў падвоху, але потым зразумеў, што яго ашукалі.

У банку да мінчука падышоў незнаёмец і папрасіў абмяняць еўра на беларускія рублі. Мужчына пагадзіўся і перадаў 600 рублёў, а ўзамен атрымаў нейкую валюту.

Адразу падвоху ён не заўважыў. Але потым вырашыў яшчэ раз праверыць грошы. Аказалася, незнаёмец замест 200 еўра аддаў яму 200 расійскіх рублёў. Мужчына зразумеў, што яго падманулі, і пайшоў у міліцыю.

Сілавікі знайшлі незнаёмца па камерах, ім апынуўся 41-гадовы мінчук, якога ўжо судзілі за крадзеж. Ён патлумачыў, што спачатку сапраўды хацеў абмяняць 200 еўра. Але потым перадумаў і аддаў расійскую купюру. 

Мужчына атрымаў крымінальную справу за махлярства.

Каментары3

  • Ёсік
    28.08.2025
    А "пацярпелага" не прыцягнуць за валютныя аперацыі без ліцэнзіі?
  • Намасце
    28.08.2025
    Галоўнае, што ніякага гвалту. Мірна абмяналісь паперкамі і мірна разышліся. Я нават не бачу тут махлярства.
  • Чувак
    28.08.2025
    Намасце,
    А дай мне 200 даляраў

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын36

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely12

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын36

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць