Свет11

Гандлёвая палітыка Дональда Трампа прымушае збліжацца Індыю і Кітай

Пагрозы Дональда Трампа і яго гандлёвая палітыка прымусілі Індыю і Кітай, якія доўгі час былі заклятымі праціўнікамі, шукаць шляхі збліжэння. Асабліва гэта адбылося пасля таго, як Трамп узняў пытанне пра куплю Індыяй расійскай нафты і пагражаў увесці высокія пошліны на індыйскі імпарт, піша The Moscow News.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін на саміце БРІКС 23 кастрычніка 2025 года ў Казані. Фота: Contributor/Getty Images

Кітай таксама цяпер зацікаўлены ў нармалізацыі адносін з Індыяй, бо сам падвяргаўся нападкам Трампа, а дзве краіны маюць відавочныя эканамічныя інтарэсы, хоць іх спрэчкі па мяжы і гістарычныя канфлікты застаюцца нявырашанымі яшчэ з каланіяльных часоў.

Першы практычны крок да збліжэння зрабіў яшчэ ў сакавіку старшыня КНР Сі Цзіньпін, напісаўшы ліст індыйскаму прэзідэнту, пасада якога ў асноўным цырыманіяльная. Аднак рэальныя крокі па налажванні адносін былі зробленыя толькі ў чэрвені, калі пагаршаліся гандлёвыя адносіны Індыі з ЗША, а ў Дэлі раздражняліся, што Трамп прыпісваў сабе заслугу «міратворца», нібыта спыніўшы баявыя сутыкненні Індыі з Пакістанам.

Пасля гэтага Трамп увёў 25%-ю пошліну на індыйскі імпарт і пагражаў павялічыць яе, калі Індыя не спыніць купляць расійскую нафту. Гэта падштурхнула прэм’ера Нарэндру Модзі планаваць першы за сем гадоў візіт у Кітай на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе 1 верасня ён сустрэнецца з Сі Цзіньпінам. Акрамя таго, на мінулым тыдні Модзі адзначыў паляпшэнне адносін з Кітаем пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Ван І, які прыязджаў у Дэлі ўпершыню за пяць гадоў.

На мяжы Індыі і Кітая ёсць некалькі спрэчных тэрыторый, лёс якіх абмяркоўваецца больш за стагоддзе. У 2020 годзе там адбыўся буйны ўзброены канфлікт. Аднак трымаць войскі на рэдка заселеных участках мяжы даўжынёй амаль 3500 кіламетраў вельмі дорага, таму Модзі яшчэ ў мінулым годзе пачаў патаемна вывучаць магчымасць разрадкі адносін з Кітаем.

У выніку абедзве краіны дамовіліся аб сумесным патруляванні спрэчных участкаў мяжы, Пекін зняў абмежаванні на экспарт індыйскай мачавіны, а Дэлі аднавіў турыстычныя візы для кітайскіх грамадзян. У верасні плануецца аднаўленне прамой авіасувязі паміж краінамі.

Эканамічныя інтарэсы таксама важныя: эканоміка Кітая цярпіць ад дэфляцыі і перавытворчасць прадукцыі, ад якой імкнуцца абараніцца заходнія партнёры, таму індыйскі рынак можа стаць каналам для збыту лішкаў прадукцыі. Індыя ж зацікаўленая ў кітайскіх інвестыцыях, каб выканаць план Модзі па павелічэнні долі вытворчасці ў ВУП да 25%. Новыя пошліны ЗША могуць скараціць экспарт у краіну на 55—60%, што пагражае страціць каля 1% ВУП.

Эксперты, праўда, лічаць, што збліжэнне Індыі і Кітая будзе ісці паступова, невялікімі крокамі. Пакуль гэта ўсё яшчэ кампенсацыя страт ад мінулага пагаршэння адносін, а моцна прасунуцца далей будзе складана з-за гістарычнай варожасці і неразвязаных спрэчак на мяжы.

Каментары1

  • барадзед
    28.08.2025
    лапідарна

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць