Свет33

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне

Сенатар Ліндсі Грэм у інтэрв’ю NBC News заявіў, што прэзідэнт Дональд Трамп увядзе санкцыі супраць спажыўцоў расійскай нафты, калі ўрэгуляванне вайны ва Украіне праваліцца.

Скрыншот відэа

Грэм, вядомы як адзін з галоўных прыхільнікаў Украіны ў Кангрэсе, падкрэсліў, што, на яго думку, Уладзімір Пуцін «грэбліва ставіцца» да санкцый, але «не зможа вытрымаць», калі ЗША «ўдараць па яго спажыўцах нафты».

«Уся наша мэта — зламіць яго [Пуціна] кліентаў: Індыю, Кітай, Бразілію. <…> Гэта новая стратэгія. Трамп гатовы зрабіць усё магчымае, каб пакараць пакупнікоў Пуціна, калі мы не зможам пакласці канец гэтай вайне», — сказаў Грэм.

Дональд Трамп неаднаразова падкрэсліваў неабходнасць аказаць ціск на гандлёвых партнёраў Расіі, каб яны спынілі куплю яе нафты, тым самым перасталі папаўняць ваенны бюджэт краіны і схілілі Маскву да спынення агню ва Украіне. На яго думку, скарачэнне даходаў ад продажу энергарэсурсаў прымусіць Расію хутчэй пайсці на перамір’е.

У Крамлі заяўлялі, што ў Расіі выпрацаваўся «пэўны імунітэт» да санкцый.

6 жніўня амерыканскі прэзідэнт увёў дадатковыя мытныя пошліны ў памеры 25% для Індыі ў сувязі з яе закупкамі расійскай нафты. Меры павінны ўступіць у сілу праз 21 дзень. На наступны дзень Трамп дапусціў магчымасць увядзення аналагічных пошлін яшчэ для «пары краін», у тым ліку Кітая.

Незадоўга да гэтага спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Бакі дамовіліся аб сустрэчы Трампа і Пуціна ў пятніцу, 15 жніўня, на Алясцы.

Каментары3

  • Типок Вагнерок
    11.08.2025
    Ломалку себе не сломайте.
  • бабруйчанін
    11.08.2025
    Яшчэ адзін гуляц у гольф
    Рашучыя санкцыі ці вельмі рашучыі ?Таріфы 500 ці 1500 % праз 9 ці 49 дзен
    З Вас з Штатаў пакуль " пра сябе" пасміхаюцца хутка у вочы будуць " за бязпечны акіян" адпраўляць
  • Янка
    11.08.2025
    Нічога TACO болей не ўвядзе. Фактычна Індыя была адзіным уразлівым пакупніком расейскай нафты. Бо калі Кітай спыніў пастаўкі рэдказёмаў - Доні хутка даў заднюю.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць