Расійскія войскі нанеслі ўдар па адным з караблёў Вайскова-марскіх сіл Украіны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, якую паведаміў агенцтву «Укрінфарм» прадстаўнік ВМС УСУ Дзмітрый Плятэнчук, у выніку атакі адзін член экіпажа загінуў, некалькі былі параненыя, а яшчэ некалькіх маракоў працягваюць шукаць.

Асноўная частка экіпажа знаходзіцца ў бяспецы. Цяпер, як паведамляецца, вядзецца ліквідацыя наступстваў атакі.
«Адносна інфармацыі аб паражэнні аднаго з караблёў ВМС УСУ: мы пацвярджаем факт удару па караблі, цяпер працягваецца ліквідацыя наступстваў атакі. Пераважная частка экіпажа знаходзіцца ў бяспецы. Працягваецца пошук некалькіх вайсковых маракоў. На жаль, адзін член экіпажа загінуў, некалькі параненыя», — заявіў Дзмітрый Плятэнчук.
Расійскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што пацярпеў разведвальны карабель «Сімферопаль». Гэта сярэдні разведвальны карабель праекта «Лагуна», прызначаны для радыёэлектроннай выведкі. Ён быў пабудаваны на кіеўскім заводзе «Кузня на Рыбальскім», спушчаны на ваду ў красавіку 2019 года і ўвайшоў у склад украінскага флоту ў 2021 годзе.
Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?
Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве
«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане
Каментары