Свет2121

Фон дэр Ляен выступіла з экстраннай заявай з нагоды расійскай атакі на Кіеў: рыхтуюцца новыя санкцыі

Еўрапейскі Саюз найбліжэйшым часам зацвердзіць новы, 19-ы пакет санкцый супраць Расіі, а таксама абмяркуе, як можна найлепшым чынам выкарыстаць расійскія замарожаныя актывы для вайсковай падтрымкі Украіны і яе аднаўлення. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у экстраннай заяве 28 жніўня ў Брусэлі, прысвечанай начной атацы Расіі на Кіеў, перадае «Еўрапейская праўда».

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP

Фон дэр Ляен выступіла з экстраннай заявай пасля крывавага начнога паветранага нападу расіян на Кіеў.

«Я абураная атакай на Кіеў, якая таксама закранула нашы офісы. Гэта была самая смяротная ракетная атака на сталіцу з ліпеня», — заявіла фон дэр Ляен.

Яна дадала, што менавіта таму «мы працягваем аказваць максімальны ціск на Расію».

«Гэта азначае ўзмацненне нашага санкцыйнага рэжыму. У найбліжэйшы час мы прадставім наш 19-ы пакет жорсткіх санкцый», — падкрэсліла старшыня Еўракамісіі.

«Паралельна мы прасоўваем працу над замарожанымі расійскімі актывамі, каб спрыяць абароне і аднаўленню Украіны», — паведаміла фон дэр Ляен.

У выніку атакі ноччу 28 жніўня былі пашкоджаны Офіс Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) і будынак прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза.

Колькасць загінулых у выніку ўдару па Кіеве вырасла да 15 чалавек, сярод іх — чацвёра дзяцей.

Каментары21

  • Европа уже не та.
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    28.08.2025
    Пакуль вайна не стане непасрэднай і асабістай праблемай для ЕЗ - акрамя абурэньня і заклапочанасьцяў нічога чакаць ад іх ня варта. А ціснуць на расею ці луку яны здольны хіба толькі мяхамі грошай за энэрганосьбіты ці дыяменты, "узбекскі" калій ці "казахскую" драўніну. Пра надзейнасьць тых санкцый сёньня ўжо напісана ў суседнім артыкуле - сербы Карычы пацьвярджаюць: усё супер надзейна. Працуе, як швейцарскі гадзіньнік.
  • Гвіздабол
    28.08.2025
    Зенечка трэба адрываць Беларусь ад Расеі - адмяняць санкцыі, тады каты людзей выпусьцяць.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць