Свет88

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд

Жанчына дапамагла грамадзяніну Беларусі, якога на радзіме пераследавалі па палітычных прычынах, незаконна перайсці польскую мяжу. Гэта мела наступствы. Пра незвычайную справу і рашэнне NSA (Вышэйшага адміністрацыйнага суда) расказвае тэлеграм-канал Dzik Pic.

Фота: lookby.media

Сутнасць справы

Нейкая А.Т. падала скаргу ў Вышэйшы адміністрацыйны суд.

Мяркуючы па матэрыялах справы, жанчына некалькі гадоў змагалася за прызнанне яе грамадзянкай Польшчы.

У 2022‑м МУС, а таксама Люблінскі ваявода выдалі А.Т. адмову ў польскім грамадзянстве, бо раней жанчына «дапамагла ў незаконным перасячэнні мяжы грамадзяніну Беларусі», якога ўлады РБ «пераследавалі па палітычных прычынах».

А.Т. сцвярджала, што беларус быў бежанцам — пасля ён і атрымаў статус бежанца. Але вось у дачыненні да заяўніцы завялі крымінальную справу за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы.

І нават тое, што вытворчасць спынілі «ў сувязі з малазначнасцю грамадскай шкоднасці дзеяння», справе не дапамагло. Пані А.Т. адмовілі на падставе арт. 31, ч.2 закона аб грамадзянстве («атрыманне польскага грамадзянства ўяўляе пагрозу нацыянальнай абароне або бяспецы, а таксама грамадскай бяспецы і парадку»).

Заяўніца звярнулася ў суд першай інстанцыі. Там запэўнілі, што «ніколькі не ставяць пад сумнеў высакароднасць матываў, якімі кіравалася заяўніца». Аднак «адміністрацыйны суд […] — як і астатнія суды Польшчы — з'яўляецца судом права, а не факта».

А факт застаецца фактам — заяўніца парушыла закон.

Суд указаў, што ў судовай практыцы істотным з'яўляецца сам факт здзяйснення замежнікам дзеяння, якое не адпавядае правапарадку на тэрыторыі Польшчы. Пры гэтым пытанне пакарання за такое дзеянне ўжо не мае вырашальнага значэння.

А.Т. у адказ падала касацыйную скаргу. Яна сцвярджала, што суд першай інстанцыі «не дапытаў бакі і не азнаёміўся з матэрыяламі справы, каб дакладна ўстанавіць абставіны інкрымінаванага ёй дзеяння».

Рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда

За справу ўзяўся Вышэйшы адміністрацыйны суд (NSA). І там ужо прызналі, што ў падобных справах «дапушчальны аналіз цяжкасці злачынстваў, якія ставяцца ў віну замежніку, што хадайнічае аб прызнанні грамадзянінам».

Як сказана ў дэцызіі (рашэнні аб дазволе на часовае пражыванне),

«фармальна заяўніца выканала прыкметы злачынства <>, аднак фактычна яе паводзіны былі пажаданымі, паколькі яны вялі да ўхілення небяспекі, якая пагражала іншаму чалавеку. Па гэтай прычыне дзеянне заяўніцы не можа пацягнуць ніякіх адмоўных наступстваў, у тым ліку ў вытворчасці аб прызнанні яе польскім грамадзянінам».

Скаргу А.Т. задаволілі. NSA адмяніў рашэнні ваяводы, кіраўніка МУС, а таксама прысуд папярэдняга суда. У дадатак на карысць пані павінны спагнаць судовыя выдаткі.

Ці з'яўляецца жанчына беларускай, з матэрыялаў справы зразумець немагчыма. 

Каментары8

  • Помойный это ты сам и твоя краина Лукашения
    16.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    16.11.2025
    Агентам - візы, тым хто супраць дыктатуры- закон
  • Каго любіш?
    16.11.2025
    Помойный это ты сам и твоя краина Лукашения, ого! Які агрэсіўны неверагодны патрыёт Польшчы.

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць