Грамадства2323

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены

«У сувязі з патрабаваннямі ваеннай бяспекі».

Фота з сайта vffwts.de

Пра непрыемную сітуацыю Аксана распавяла ў Threads.

Украінка прыехала з сям’ёй у нямецкі Кобленц, каб паказаць старэйшаму сыну Музей вайсковай тэхнікі Бундэсвера. Кажа, што хлопец вельмі цікавіцца гэтай тэмай. Тры месяцы таму яны ўжо прыязджалі сюды — ніякіх пытанняў праз грамадзянства не ўзнікала.

Але ў гэта раз чамусьці папрасілі паказаць пашпарт. Аксана, дарэчы, нядаўна атрымала нямецкае грамадзянства — але забраць пашпарт яшчэ не паспела. Таму спакойна паказала свой украінскі.

Якім жа было яе здзіўленне, калі яна пачула, што цяпер украінцам у гэты музей уваход забаронены — і не толькі ім. На афіцыйным сайце музея сапраўды пазначана: «У сувязі з патрабаваннямі ваеннай бяспекі доступ да калекцыі ў цяперашні час забаронены грамадзянам дзяржаў, пералічаных у адпаведнасці з пунктам 17 артыкула 13 Закона аб праверцы добранадзейнасці».

Усяго ў спісе 26 краін — і Беларусь таксама. Ёсць там Расія, Арменія, Азербайджан, Узбекістан, Грузія, Кітай, Малдова, Туркменістан і іншыя.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць сёлета 3 сакавіка.

Каментары23

  • Андрусь
    12.04.2026
    Файна, што немцы ўжо пішуць "Belarus", а не Вайсрусланд.
  • Мы ахвяры а не саўдзельнікі ЭЗ лухту левацкаю прасоўваць спадары !
    12.04.2026
    "Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены"

    Мы ахвяры а не саўдзельнікі . РБ практычна апынулася ў ЭЗ аблозе. Не якіх рэсурсаў ў РБ на супраціў маскоўскай імперскай навале не было ў 2021. Мы ахвяры а не саўдзельнікі (Беларускія войскі не удзельнічалі ў вайне ніколі ) хопіць лухту "неверагодную" & ЭЗ левацкаю & імперска маскоўскую прасоўваць спадары !
  • Untermenschen
    12.04.2026
    Добрая старая дактрына "унтэрменш" вяртаецца.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага45

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць