Свет2424

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення

Былая прэм’ер-міністарка Ісландыі, а адначасова пісьменніца Катрын Якабсдоцір заявіла, што ісландская мова можа апынуцца пад пагрозай знікнення ўжо на працягу аднаго пакалення. Прычынай яна лічыць хуткае развіццё штучнага інтэлекту і дамінаванне англійскай мовы ў медыя і сацсетках, піша The Guardian.

Катрын Якабсдоцір. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert, File

Падчас выступлення на літаратурным фестывалі Iceland Noir у Рэйк’явіку пасля выхаду яе другога рамана палітык адзначыла, што ў краіне адбываюцца «радыкальныя» змены: усё больш людзей чытае і размаўляе па-англійску, а ісландская выкарыстоўваецца радзей. Паводле яе слоў, праз гэта разам з мовай могуць знікаць каштоўнасці і ўнікальнае мысленне народа.

Ісландскай мовай валодаюць усяго каля 350 тысяч чалавек, і яна лічыцца адной з найбольш захаваных з часоў старажытнасці ў свеце. Але Якабсдоцір лічыць, што краіна робіць недастаткова для яе падтрымання, а моладзь сёння літаральна «апаясаная» англамоўным кантэнтам.

Яна таксама адзначыла, што Ісландыя актыўна спрабуе развіваць выкарыстанне штучнага інтэлекту на роднай мове. У прыватнасці, Міністэрства адукацыі разам са стартапам Anthropic запусціла адзін з першых нацыянальных адукацыйных праектаў, у межах якога сотні настаўнікаў атрымаюць доступ да інструментаў штучнага інтэлекту.

У выступленні Якабсдоцір узгадала часы, калі краіна была пад уладай Даніі і ісландская мова перажывала моцны дацкі ўплыў. Тады сітуацыю ўдалося выправіць дзякуючы моцнаму нацыянальнаму руху. На яе думку, цяпер Ісландыі зноў патрэбная падобная падтрымка мовы, бо стаўленне да яе ўплывае на мысленне людзей і можа вызначыць будучыню ўсёй нацыі.

Каментары24

  • Форэст Гамп
    15.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    15.11.2025
    Паглядзім што ў яе атрымаецца, калі нешта добрае, можна будзе выкарыстаць яе досвід, калі прыдзе час.
  • .
    15.11.2025
    Як мінімум, праблема рову з кракадзіламі ад Расеі ў іх вырашана, нават на выдатна.

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць