Грамадства2929

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў

«Беларускі народ дзесяцігоддзямі змяняўся разам з абставінамі, часам даводзілася адступаць ад каштоўнасцяў, каб выжыць. Але нешта заставалася нязменным», — кажа яна. І дзеліцца сакрэтам, як зрабіць, каб «пачуццё беларускасці» не пакідала цябе ніколі.

Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе, узначальвае Раду БНР з 1997 года

11 красавіка 90 гадоў спаўняецца Івонцы Сурвіле — чалавеку, для якога Беларусь даўно стала часткай уласнай біяграфіі, характару і, як яна сама кажа, «апынулася ў генах».

У свае дзевяноста, гаворыць, адчувае сябе «на дзіва добра». Хоць прызнаецца — часам хутка стамляецца. І ўсё ж галоўны клопат не здароўе, а час. 

«Вельмі шмат хацелася б зрабіць… ці хопіць на ўсё часу», — кажа яна.

Яна не называе ніякіх сакрэтаў даўгалецця. Толькі цікаўнасць.

І жаданне яшчэ паспець: дачытаць кнігі, якія ляжаць побач, вярнуцца да мастацтва, можа, напісаць эсэ пра жыццё эмігранта.

Івонка Сурвіла выехала з Беларусі ў восем гадоў. Дарога з Баранавіч у Данію праз вайну і невядомасць заняла дзесяць месяцаў. Успаміны пра гэты час, кажа яна, паўплывалі на ўсё жыццё.

Не менш за вайну на яе жыццё паўплывалі бацькі.

У лагеры для ўцекачоў у Даніі бацька штодня даваў ёй і брату лекцыі беларускай мовы і гісторыі. Дыктаваў па кнізе, якую маці здолела забраць з сабой з Баранавіч. Маленькая Івонка захаплялася гісторыяй і прасіла намаляваць сына Рагнеды з мячом у руках.

Так фармавалася тое, што Івонка Сурвіла называе «пачуццём беларускасці», якое яе не пакідала ніколі. Пра ролю бацькоў яна кажа проста: менавіта ад іх залежыць, ці вырасце дзіця з гэтым пачуццём.

«Мы заўсёды ведалі, што наша Бацькаўшчына — Беларусь», — кажа Івонка Сурвіла.

Гэтае адчуванне яна пранесла праз усе краіны і дзесяцігоддзі. І праз сям’ю таксама. Кажа, што мела шчасце выйсці замуж за аднадумца, і іх дом заўсёды заставаўся беларускім.

Сёння яе ўласнае жыццё амаль немагчыма аддзяліць ад ролі, якую яна выконвае ўжо шмат гадоў — старшыні Рады БНР. Для яе гэта працяг асабістага абяцання. Яна згадвае словы свайго мужа, сказаныя перад смерцю: «Беражыце БНР — гэта найбольшы скарб беларускага народу». 

«Я працягваю жыць перакананнем, што берагу гэты скарб. Не ўяўляю прыватнага жыцця без Беларусі», — прызнаецца Івонка Сурвіла.

Пра беларусаў яна кажа без ідэалізацыі, але з відавочнай цеплынёй. На яе думку, беларускі народ дзесяцігоддзямі змяняўся разам з абставінамі, часам даводзілася адступаць ад каштоўнасцяў, каб выжыць. Але нешта заставалася нязменным.

«Найважнейшае ў большасці беларусаў усё ж застаюцца вера і надзея. Менавіта яны дазволілі беларусам адрадзіцца ў 1918 годзе і аднавіць дзяржаву ў 1991-м», — кажа Івонка Сурвіла.

Але ёсць і тое, чаго бракуе — салідарнасці. «Неяк не асвоілі мы, як народ, канцэпту нацыянальнай еднасці», — кажа яна. І гэта, па яе словах, адчуваецца нават у эміграцыі.

І ўсё ж яна гаворыць пра беларусаў з удзячнасцю: сумленныя, таленавітыя, шчодрыя. Народ, які даў свету паэтаў, мастакоў, пісьменнікаў і сам часам забывае гэтым ганарыцца. Яна ўдзячная сваім бацькам за тое, што навучылі любіць «кожнага беларуса».

Калі гаворка заходзіць пра будучыню, Сурвіла глядзіць на яе без ілюзій, але і без цынізму. Яна ўпэўненая: культура дапамагла беларусам выжыць, але без палітыкі не будзе краіны, пра якую яны мараць.

«Трэба, каб пра нас чулі і пра нас ведалі», — і ў гэтым яна бачыць неабходнасць прысутнасці Беларусі ў свеце.

Каментары29

  • Віншую з Днём Нараджэння!
    11.04.2026
    Дзякую вам за цёплыя і справядлівыя словы, пачуць голас розуму ў нашыя часы вельмі цяжка, нажаль. Але мы робім усё, што ў нашых сілах, каб для беларусаў, усіх, былі самыя лепшыя ўмовы для таго, каб яны змаглі зразумець сваю беларускасць. Без гэтага разумення нічога не будзе, акрамя Рады БНР, якая будзе заўжды, якая будзе зберагаць беларускае святло нават у самыя цёмныя часы. Дзякую вам!
  • Рада БНР з 1918
    11.04.2026
    Рада БНР узнікла разам з першай незалежнай рэспублікай беларускага народа у 25 сакавіка ў 1918 годзе. Нажаль ніхто не падтрымаў тады беларусаў, але рускія ўлічылі гэтыя намаганні, таму БССР атрымаў статус рэспублікі ў складзе СССР, а не РСФСР. Таму гэта вельмі важна. Змагацца вельмі важна. І мы працягваем змагацца за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі не гледзячы не на што.
  • Кожны робіць што можа
    11.04.2026
    возглавляет Раду БНР с 1997 года, абсалютна, такім як яна, Лукашэнка, Ціханоўская з сінімі пальцамі, цалкам напляваць на людзей - галоўнае, абы самім падолей пажыць і хтосьці яшчэ іх на трон калісці пасадзіў бы выпадкова. Уласна класці сваё жыццё і жыцці сваіх блізкіх за народ яны ніколі не будуць.

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць