Грамадства

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

Уладзімір Япрынцаў, беларускі бізнэсмен, спартсмен і скандальны экс-партнёр Юрыя Чыжа, з 27 сакавіка больш не ўваходзіць у выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі самба (FIAS), у якім быў з 2015 года. Рашэнне аформлена подпісам Васіля Шастакова — расійскага дзюдаіста, спарынг-партнёра Уладзіміра Пуціна. 

Уладзімір Япрынцаў

Інфармацыя пра змены ў выканаўчым камітэце арганізацыі апублікавана ў Швейцарскім гандлёвым рэестры — FIAS зарэгістраваны ў Лазане. 

З 27 сакавіка (а фактычна — яшчэ 3 снежня 2025 года) з членаў камітэта выведзены васьмёра чалавек: генеральны сакратар Раберта Ферарыс (Італія, яго подпіс ануляваны), Амар Лапера Тамаё (Калумбія), Сезар Артэага Варгас (Венесуэла), Набуюкі Асаі (Японія), Анна Карчагіна, Мун Чон Кым (Паўднёвая Карэя), Таццяна Трывіч (Сербія) і ўласна Уладзімір Япрынцаў.

Адначасова ўзмоцнены паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнта FIAS Аламжона Мулаева з Узбекістана — ён атрымаў права калектыўнага подпісу разам з прэзідэнтам.

Як афіцыйна адхіленыя ад удзелу ў арганізацыі, Раберта Ферарыс (які называе Расію сваёй другой радзімай) і Уладзімір Япрынцаў займелі на сайце FIAS асобную старонку, дзе іх падпісалі як «ганаровых членаў». 

Уладзімір Япрынцаў уваходзіў у прэзідыум FIAS з лістапада 2014 года.

Расіянін Васіль Шастакоў застаўся прэзідэнтам FIAS. 

***

Уладзімір Япрынцаў нарадзіўся ў 1961 годзе ў Ашхабадзе. Прыехаў у Мінск паступаць у Інстытут фізкультуры. Быў шматразовым чэмпіёнам СССР, Еўропы і свету па самба, заслужаным майстрам спорту СССР.

У 2013 годзе журналісты ставілі Япрынцава на 19‑е месца ў рэйтынгу самых багатых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі. Траекторыя Япрынцава пайшла ўніз у сярэдзіне 2010-х, калі ён год правёў у СІЗА КДБ, пасля чаго атрымаў штраф і быў вызвалены.

Уладзімір Япрынцаў на судзе

Каментары

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць