Нерухомасць33

Ад былога ўласніка кватэры застаўся доўг — цяпер яго трэба аплаціць пакупніку?

Адвакат раіць, як дзейнічаць у такой сітуацыі.

Фота: сацсеткі

Хто павінен аплаціць доўг, які застаўся ад былога ўласніка кватэры?

«У былога ўласніка кватэры застаўся доўг перад старшынёй кааператыву ў памеры 340 рублёў (за два гады). Ці мае права старшыня кааператыва перакінуць гэты доўг на мяне?» — задала пытанне жанчына.

Галіна Камароўская, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, патлумачыла:

«Старшыня кааператыва не толькі мае права, але і абавязаны спагнаць доўг з вас. Таму што перад кааператывам абавязаны вы — як новы ўласнік».

Што рабіць у гэтай сітуацыі?

Заплаціць кааператыву. Калі вы будзеце аспрэчваць доўг, старшыня звернецца па выканаўчы надпіс натарыуса або ў суд. І тады акрамя 340 рублёў прыйдзецца аплаціць яшчэ і судовыя выдаткі (да тысячы рублёў).

Спагнаць грошы з прадаўца. Пасля таго як вы аплаціце доўг кааператыву, вы маеце права спагнаць гэтую суму з таго, хто прадаў вам кватэру і не папярэдзіў пра наяўнасць доўгу.

Каментары3

  • Ёсік
    21.04.2026
    Перад тым, як набыць кватэру ў кааператыве ці дзе ёсьць таварыства ўласнікаў, трэба спачатку да старшыні зьвярнуцца, даведацца, што ды як з той кватэрай.
  • Тэкля
    21.04.2026
    Доўг за камунальныя паслугі не пераходзіць на пакупніка, таму што камунальныя паслугі налічваюцца канкрэтна на чалавека, а не на кватэру. Таму натарыус не будзе рабіць ніякага выканаўчага надпісу на аплату доўга на новага ўладальніка. І ў судовым парадку доўг з пакупніка нельга спагнаць. На новага ўладальніка пераходзіць доўг па капітальнаму рамоту, іпатэка і залог (калі такія даўгі ёсць)
  • .
    21.04.2026
    Адвакатка не мае рацыі. Абавязак аплаты паслуг і ўзносаў на ўласніку, з моманту набыцця кватэры. Новы ўласнік - новыя абавязкі. Нават новы асабісты рахунак ствараецца.
    Стары доўг можа пераводзіцца толькі пры дамове паміж даўжніком і новым уласнікам. Доўг не бывае "на кватэры" або "на" іншай маёмасці. ЖК арт.27, ГК арт.211, 362.
    Выключэнне: доўг (няпоўныя ўзносы) на стадыі будаўніцтва ў кааператыве, але там і не ўласнікі яшчэ.
    Фармуліроўка пытання ўжо заблытаная: "доўг перад старшынёй". Старшыня - проста выканаўца. Юрыстка нават не задумалася. Выглядае, што большасць разумных спецыялістаў з'ехала з краіны.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць