Свет2424

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць

Рэальная інфляцыя ўтрая перавышае афіцыйна абвешчаную. А дэфіцыт бюджэту ўжо вычарпаў план на цэлы год. Калі б не аперацыя ЗША ды Ізраіля ў Іране, у выніку якой цэны на нафту ўзвіліся да неба, Масква б ужо даядала апошнія рэзервы.

Аўтамабіль з макетам ракеты, а на ім надпіс «На Вашынгтон». Санкт-Пецярбург, 8 сакавіка 2026. Фота AP Photo / Dmitri Lovetsky

Расія, імаверна, сістэматычна завышае ключавыя эканамічныя паказчыкі, каб стварыць уражанне ўстойлівасці перад санкцыямі і ваеннымі выдаткамі. Пра гэта кіраўнік вайсковай разведкі Швецыі Томас Нільсан заявіў у інтэрв’ю Financial Times.

Паводле ацэнак шведскага боку, рэальны ўзровень інфляцыі ў Расіі значна вышэйшы за афіцыйны. Калі Цэнтрабанк РФ гаворыць пра 5,86%, то фактычна яна можа быць бліжэйшая да цяперашняга памеру стаўкі рэфінансавання Банка Расіі — каля 15%.

Акрамя таго, у Стакгольме згодныя з высновамі нямецкай разведкі BND: Масква, імаверна, заніжае і дэфіцыт бюджэту — прыкладна на 30 мільярдаў даляраў. Раней у Германіі заяўлялі, што ў 2025 годзе рэальны дэфіцыт ужо перавысіў афіцыйныя лічбы больш чым на 2,3 трыльёна расійскіх рублёў.

Шведская разведка таксама звяртае ўвагу на шэраг фінансавых сігналаў, якія могуць сведчыць пра рызыку будучага банкаўскага крызісу ў Расіі.

Нільсан не выключае, што расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін можа не валодаць поўнай карцінай: «Нават з той скажонай інфармацыяй, якую ён атрымлівае, немагчыма бясконца ўцякаць ад рэальнасці».

Паводле яго, расійская эканоміка застаецца ўразлівай, нягледзячы на рост цэн на нафту падчас канфліктаў на Блізкім Усходзе. Каб толькі закрыць бюджэтны дэфіцыт, Расіі патрэбна, каб нафта Urals трымалася вышэй за 100 даляраў за бараль на працягу года. Для вырашэння глыбейшых праблем — значна даўжэй.

Асобна адзначаецца, што мадэль росту, заснаваная на ваеннай вытворчасці, не можа быць устойлівай. «Гэта ўзбраенні, якія ў выніку знішчаюцца на полі бою», — падкрэсліў Нільсан.

Праблемы ўжо закранаюць і вайскова-прамысловы комплекс. За выключэннем вытворчасці дронаў, ён застаецца стратным, залежным ад дзяржаўных крэдытаў і схільным да карупцыі, лічаць у шведскай разведцы.

У выніку, як сцвярджае Нільсан, Расія «жыве ў пазыку» і стаіць перад двума сцэнарамі — працяглы спад або фінансавы шок. У абодвух выпадках гаворка ідзе пра рух у бок крызісу.

У Мінэканамразвіцця РФ таксама прызнавалі: рэзервы эканамічнага росту ў значнай ступені вычарпаныя, а сітуацыя стала складанейшай праз высокія стаўкі, дэфіцыт працоўнай сілы і бюджэтныя абмежаванні.

Калі б не аперацыя ЗША ды Ізраіля ў Іране, у выніку якой цэны на нафту ўзвіліся да неба, Масква б ужо была даядала апошнія рэзервы.

Каментары24

  • як і нікалашка крывавы ў 1917
    20.04.2026
    " Няясна, ці Пуціну пра тое кажуць"

    кажуць , не кажуць ? пра гэта Утлін і Прыгожын казалі, пайшлі вайной на Крэмль нават, і тады іх пуцін не пажадаў праўду пачуць, як і нікалашка крывавы ў 1917 ці гарбачоў ў 1991
  • колькі яшчэ чакаць
    20.04.2026
    Лясне, тады і адкаркуем шампанскае з прасекам. А так, яна на парозе крызісу з 2022 года, калі ўсе казалі, што вось-вось разваліцца на пару дзясяткаў дзяржаў.
  • 1
    20.04.2026
    Маньяку Пуйлу носяць папкі з папяровымі дакумантамі

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць