Свет66

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў

Адбываючы дзевяцігадовы тэрмін за шпіянаж на карысць афіцыйнага Мінска, літоўскі юрыст Мантас Данелюс вырашыў, што дзяржава абавязаная абмяняць яго на сваіх грамадзян. Атрымаўшы адмову, ён ацаніў уласныя маральныя пакуты ў салідную суму і пайшоў судзіцца з кіраўніком краіны. 

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

Як паведамляе літоўскае нацыянальнае выданне LRT, на наступным тыдні Рэгіянальны адміністрацыйны суд пачне разгляд беспрэцэдэнтнай скаргі. Зняволены турмы «Правянішкес-2» Мантас Данелюс патрабуе спагнаць з Канцылярыі прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы 100 тысяч еўра кампенсацыі маральнай шкоды. Прычынай такога абурэння сталі адказы прэзідэнцкага апарата наконт ініцыявання абмену з Беларуссю, якія здаліся асуджанаму шпіёну нездавальняючымі.

Жаданне Данелюса хутчэй пакінуць літоўскую турму цалкам зразумелае. Яшчэ ў маі мінулага, 2025 года ён звярнуўся да Гітанаса Наўседы з патрабаваннем неадкладна ініцыяваць ягоны абмен на грамадзян Літвы, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх калоніях. Сваю пазіцыю ён аргументаваў тым, што Крымінальны кодэкс краіны прадугледжвае ролю прэзідэнта ў падобных працэдурах.

Аднак бюракратычная машына дэмакратычнай дзяржавы працуе паводле строгіх працэдур, а не па жаданні асуджанага. У Канцылярыі прэзідэнта патлумачылі, што скаргу шпіёна не прызнаюць, бо з ягоных лістоў нават не вынікала, што ён просіць менавіта аб памілаванні, якое з'яўляецца базавым юрыдычным крокам для любога абмену.

Сам жа Данелюс скардзіцца журналістам, што адміністрацыя турмы адмаўляецца весці перамовы з замежнымі пасольствамі праз адсутнасць паўнамоцтваў, а ягоны ўласны адвакат баіцца кантактаваць з дыпламатамі з-за магчымага пераследу з боку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы.

Данелюс быў звычайным інфарматарам, які з ліпеня 2022 года па люты 2023 года абслугоўваў інтарэсы беларускай прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай, цесна звязанай са спецслужбамі.

Карыстаючыся даверам беларускай дыяспары ў Вільні, ён уціраўся ў шэрагі апазіцыйных арганізацый, збіраў звесткі пра іх фінансаванне, праекты і асабістыя даныя актывістаў, чым ствараў прамую пагрозу для людзей, якія ўцяклі ад тэрору. Ягонай самай цынічнай аперацыяй стала сустрэча з былым добраахвотнікам палка імя Кастуся Каліноўскага: Данелюс пераканаў байца, што дзейнічае ў інтарэсах пасольства ЗША, таемна запісаў размову і адправіў яе ў Мінск. У маі 2025 года Апеляцыйны суд Літвы паставіў кропку ў ягонай справе, зацвердзіўшы прысуд у выглядзе дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары6

  • Сымон
    19.04.2026
    Нагадвае прэтэнзіі літоўскіх перавознікаў да літоўскага ўраду за захопленыя лукашысцкімі ўладамі іхныя фуры. Якія, нягледзячы на ўсе папярэджанні літоўскіх уладаў, працягвалі працу з Беларуссю, што ў рэшце рэшт прывяло да захопу іхных фур.
    Можа спадар Данелюс звернецца з адпаведным запытам да Лукашэнкі? Тым больш што ў адрозненні ад лукашыстаў Літоўская Рэспубліка не практыкуе для вязняў рэжым incomunicado aka гвалтоўнае знікненне.
  • Ха
    19.04.2026
    Адпрацаваны матэрыял выкінуты ябацькамі на сметнік, ён ім непатрэбны, які абмен, выкарасталі, забылі і кінулі, месца ў турме літоўскаму здрадніку, агенту лукашызма.
  • Гаспарян
    20.04.2026
    Мусор никому не нужен. Мораль данного случая, черти из РБ всегда обманут.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць