Нерухомасць44

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ

Архітэктарка і дызайнерка Ганна Каспяровіч паказвае ў сацсетках, якімі стылёвымі могуць быць інтэр’еры з беларускай эстэтыкай у сучасным прачытанні.

«Сучасны беларускі інтэр’ер нясе ў сабе этнакод. Але ён не крычыць, ня б’е ў вочы, ён ціхенька праходзіць чырвонай нітачкай праз усю прастору», — тлумачыць у блогу Ганна. У яе магістарская ступень у архітэктуры — і гарачая любоў да беларускай культуры і яе візуальных кодаў.

Ганна Каспяровіч. Скрыншот відэа

Не так даўно да яе звярнуліся кліенты, якія маюць ва ўласнасці слуцкі пояс — ад такога каштоўнага экспаната і адштурхоўвалася дызайнерка ў стварэнні новага інтэр’ернага праекта.

Як бачна на рэндарах, пояс мусіць заняць ганаровае месца на сцяне ля лесвіцы.

Тут і далей фота: behance.net/h_kaspiarovich

«Сучасны беларускі інтэр’ер — гэта месца, дзе замест жырандолі пры ўваходзе вісіць саламяны павук, які выконвае сваю функцыю — адпужвае злых духаў на парозе! Дзе ў вышыўцы пераплятаюцца ўзоры родных краёў. Дзе прысутнічаюць творы беларускіх мастакоў і творцаў», — тлумачыць канцэпцыю праекта Ганна.

І сапраўды яна змагла вельмі гарманічна і непапсова ўпісаць у інтэр’ер і арнаментальную вышыўку, і павука, і драўляныя элементы ў прыродных, багатых адценнях і арыгінальных формах.

На сцяне кухні, дарэчы, можна пабачыць карціну аўтарства Ганны Каспяровіч «Карагод»

Сама прырода ў Беларусі і яе ландшафт, фактуры — найлепшыя натхняльнікі ў справе дызайну, лічыць Ганна.

Яшчэ ў адным праекце — ванным пакоі, спалучаным з саунай — Ганна дадала на сцяну здымак беларускай фатографкі Касі Паласаткі, і пакой адразу набыў дадатковую беларускую разыначку.

Акрамя прафесійнай старонкі на Behance, архітэктарка актыўна вядзе свой блог у інстаграме, дзе дзеліцца карыснымі парадамі для тых, хто ўжо робіць ці толькі збіраецца заняцца рамонтам.

А гаспадарам, якія мараць пра функцыянальны дызайн ваннага пакоя, Ганна раіць адмовіцца ад цёмнай пліткі, на якой заўсёды будуць бачныя плямы. А таксама не ўсталёўваць ванную, якая будзе стаяць асобна, калі да яе нельга будзе падысці з усіх бакоў, і накладныя рукамыйнікі, калі вы не вельмі любіце доўга прыбірацца і баіцеся за будучы стан стальніцы тумбы.

Каментары4

  • Кропка.
    20.04.2026
    Норм, але канешне не цягне на “шыкоўна”.
  • Круто
    20.04.2026
    Молодец девушка. Очень стильно и красиво. Не то что какие-то там максёрики-дизайнёрики.
  • Дызайнэр
    20.04.2026
    Наляпіць на любы інтэр’ер беларускі ўзор - гэта ня значыць зрабіць інтэр’ер зь беларускім калярытам. Гэтак думаюць дзяржаўгыя забудоўнікі, што калі яны на сваёй панэльцы намалююць нацыянальны ўзор на ўсю сьцяну, то атрымаецца нейкі там нацыянальны калярыт, а атрымліваецца калхозная панэлька. Павучэцеся яшчэ, шаноўная дызайнэрка, як рабіць інтэр’еры з нацыянальным калярытам. Раю пагугліць украінскія і афрыканскія кейсы, там ёсьць на што палядзець.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць