Рабіце хутчэй, хлопчыкі! А то гэты ШІ задзяўбаў: мала таго, што націскі ставіць адвольна, дык яшчэ раз за разам пераскоквае на украінскую.
.
19.04.2026
1, гугл пакрысе адмяняе беларускую мову на карысць украінскай. Запыты па-беларуску ўсё часцей выдаюць украінскія спасылкі і прапановы зрабіць запыт па-украінску без памылак.
1
19.04.2026
., мяркую, рэч у тым, што ўкраінцы пачалі масава выкарыстоўваць родную апошнімі гадамі, і гугл адпрацоўвае гэты рост як умее.
шах і мат
20.04.2026
1, а беларусы сталі менш
беларуская мадэль маўлення Bextts
19.04.2026
каб не пераскоквала на іншыя мовы, можна скарыстацца існуючай беларускай мадэллю
А нахалеру нам ідэальны штучны голас? Каб гэб'ё і ментаўё рабіла правакацыі на чысцюткай беларускай мове? Тэхнары такія тэхнары - ім абы нешта скрэацівіць, каб не адставаць ад сіліконавай даліны. а колькі шкоды гэтыя "інструменты" могуць потым нарабіць, пра гэта яны ня думаюць.
Жора
19.04.2026
Што? 13000 долараў? Ды адзін міністр па нацыянальным адраджэнні АПК абыходзіцца ў год ў разы болей. Хай туды звернуцца па фінансы.
алег
19.04.2026
Усе мадэлі ШІ вельмі дрэнна валодаюць мовай. А агучваюць яе проста жудасна. Добрая справа, спадарства! Даўно чакаў вырашэння гэтага. Абавязкова дапамагу. Але не са сваёй карткі ) Невядома дзе ўсплыве гэтая інфа. Гугл выдаліў беларускі інтэрфейс Гмэйла. Я ім пісаў. Адказу не дачакаўся.
Дёнер
20.04.2026
Аўтары праекта пішуць: "Мы ўдзячныя праекту Donar.by за закладзеную аснову: сабраныя матэрыялы ўжо дапамаглі ў навучанні беларускай мадэлі BexTTS. Sonora працягвае гэты шлях і выводзіць яго на студыйны ўзровень." Варта таксама зазірнуць у раздзел "Прыватнасць" на сайце Donar.by (спойлер: ніякай прыватнасці, усё адкрыта можа быць) і суаднесці гэта са статусам сайта Гронка як экстрэмісцкага фармавання. Кожны няхай прымае усвядомленае рашэнне.
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
Гугл выдаліў беларускі інтэрфейс Гмэйла. Я ім пісаў. Адказу не дачакаўся.
Варта таксама зазірнуць у раздзел "Прыватнасць" на сайце Donar.by (спойлер: ніякай прыватнасці, усё адкрыта можа быць) і суаднесці гэта са статусам сайта Гронка як экстрэмісцкага фармавання. Кожны няхай прымае усвядомленае рашэнне.