Грамадства1010

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак

Чым прапануюць замяніць штучныя кветкі на могілках? Жывымі кветкамі ў гаршках, шматлетнікамі ў грунце, карлікавымі кустамі, газоннай травой ці вечназялёнымі хваёвымі дрэвамі.

фота: LookByMedia

З 2024 года кампаніі і прадпрымальнікі, якія вырабляюць ці завозяць у Беларусь пластыкавыя кветкі, абавязаны плаціць за іх будучую ўтылізацыю (180 рублёў за тону). Гэтыя грошы ідуць на арганізацыю збору і бяспечную перапрацоўку гэтага смецця.

«Штучныя кветкі раскладаюцца на працягу доўгага часу, аказваюць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, забруджваюць глебу і грунтавыя воды. З мэтай мінімізацыі ўтварэння адкідаў, для якіх у краіне адсутнічае магчымасць выкарыстання і абясшкоджвання, стратэгіяй па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання прадугледжана ўвядзенне абмежаванняў для вытворчасці і пастаўкі тавараў, якія ў выніку прыводзяць да ўтварэння такога віду адкіды», — расказалі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Акрамя таго, Мінпрыроды вядзе работы па падрыхтоўцы Экалагічнага кодэкса. Адна з яго мэт — забараніць вытворчасць пэўных тавараў, адкіды ад якіх складана ці немагчыма перапрацаваць.

Чыноўнікі збіраюцца ўключыць у гэты спіс штучныя пластыкавыя кветкі.

Чым жа можна замяніць штучныя кветкі на могілках? Жывымі кветкамі ў гаршках, шматлетнікамі ў грунце, карлікавымі кустамі, газоннай травой ці вечназялёнымі хваёвымі дрэвамі.

Каментары10

  • 2
    20.04.2026
    1, Вам дай волю вы ў савок нас адправіце, без пакетаў, тары, стаканаў і кветак. Бачылі шэрую паперу замест пакетаў, стакан шкляны адзін на ўсіх на газіроўку і авоську. Хопіць саўка. За экалогію змагацца трэба адукацыяй, а не забаронамі. Яны замест пластыка лясы загадзяць паперай.
  • Купляў і далей буду купляць такія кветкі на могілкі, не ваша справа
    20.04.2026
    .
  • Мыш
    20.04.2026
    А я памятаю, як бабуля задоўга да кітайскіх руж вазіла на могілкі кветкі з паперы і друту з тлумачэннем, што "жывыя кветкі - жывым людзям, мёртвыя - памерлым".

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць