Аўто33

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску

«Адзін хлопец, на выгляд гадоў 16 яму было, нават працягнуў у акно запісачку з тэкстам «Дзякуй за вашу працу!». Дагэтуль важу яе ў торбе з дакументамі».

Фота тут і далей: abw.by

Ілона Дрозд працуе кіроўцам аўтобуса ў Мінску. Калі жанчына прыйшла працаваць у аўтобусны парк №5, у яе было чацвёра дзяцей ва ўзросце ад 4 да 9 гадоў. Яна працуе ў парку каля 10 гадоў, дзеці выраслі — двое ўжо паўналетнія, расказвае abw.by.

Раней Ілона была выхавальніцай у дзіцячым садзе, але вырашыла змяніць прафесію.

«З дзяцінства марыла стаць кіроўцам і хацела вадзіць менавіта аўтобус. Спачатку атрымала катэгорыю В, ад’ездзіла два гады і пайшла вучыцца на катэгорыі D і С. Уладкавацца на гэтую працу жанчыне тады было даволі складана — у многіх парках, куды я тэлефанавала, адмаўлялі. Тут далі шанец, і я вельмі ўдзячная за гэта кіраўніцтву», — дзеліцца яна.

Падчас навучання Ілона была адзінай дзяўчынай у групе, аднак гэта не стварала цяжкасцяў: экзамены яна здала з першага разу. Многія жанчыны ў прафесіі пачынаюць з тралейбуса, але для сябе яна адразу вырашыла: працаваць толькі на аўтобусе. Калі прыйшла ў парк, адносіны з калектывам былі добрыя.

На пытанне пра тое, як удавалася сумяшчаць мацярынства і працу, Ілона адказвае, што дзейнічалі па сітуацыі: калі яна забярэ-адвязе дзяцей, калі — муж. Старэйшыя дапамагалі з малодшымі і ў цэлым раслі адказнымі і самастойнымі. Да таго ж, пакуль тром дзецям не споўнілася 16 гадоў, па законе яна мела дадатковы выходны раз на тыдзень. Дзяцей з садка і школы дапамагаў забіраць муж, а таксама заўсёды дапамагалі мама і сястра. Дарэчы, муж Ілоны таксама працуе ў сферы пасажырскіх перавозак — кіруе маршрутным таксі.

«Сваякі спачатку ставіліся да гэтай ідэі скептычна. Адгаворвалі ўсе — па-першае, таму што не жаночая прафесія, а муж запэўніваў, што я не знайду працу. Але я пайшла і ўнесла першыя грошы за вучобу. А раз унесла — трэба вучыцца», — узгадвае Ілона.

Жанчына ездзіць на МАЗ-203 — спачатку была адна машына, з часам аўтапарк абнавілі і далі новы аўтобус. «Легкавіком я таксама кірую, але на аўтобусе адчуваю сябе нават больш упэўнена. Габарыты адчуваю выдатна, легкавая машына пасля аўтобуса здаецца занадта маленькай», — кажа Ілона.

У першы час пасажыры звярталі ўвагу на жанчыну-кіроўцу аўтобуса: паказвалі «клас», азіраліся са здзіўленнем. Зараз увагі менш, але ўсё роўна дзяўчына за рулём аўтобуса выклікае рэакцыю.

«Адзін хлопец, на выгляд гадоў 16 яму было, нават працягнуў у акно запісачку з тэкстам «Дзякуй за вашу працу!». Дагэтуль важу яе ў торбе з дакументамі.

Калі ён прачытае гэты артыкул, думаю, яму будзе прыемна, што я яе захавала», — кажа Ілона.

***

Прымаць кіроўцамі аўтобусаў жанчын у Мінску сталі з 2013 года. Першым гэты зрабіў аўтобусны парк №5. Цяпер там кіроўцамі аўтобусаў працуе 26 жанчын.

Першай жанчынай за стырном аўтобуса ў Мінску была Іна Пяхота. Яна да гэтага часу працуе ў парку з мужам на адным аўтобусе.

З прыходам жанчын у парку з'явіліся новыя арганізацыйныя парадкі.

«Калі мы замацоўвалі кіроўцаў за аўтобусамі, стараліся, каб у пары былі мужчына і жанчына. Гэта звязана з тым, што мужчыны ў сярэднім больш падкаваныя тэхнічна. Пры аглядзе мужчына можа заўважыць больш нюансаў: знос дэталяў, працёкі, неабходнасць рамонту, праверыць узровень антыфрызу. Хоць і дзяўчаты вельмі хутка пачынаюць выдатна ў гэтым разбірацца», — адзначае Віталь Чарнавокі, намеснік дырэктара парка па ідэалогіі, кадрах і сацыяльнай працы.

Рашэнне прымаць жанчын на працу цалкам сябе апраўдала.

«Дзяўчаты вельмі дысцыплінаваныя і адказна ставяцца да працы», — кажа Віталь Чарнавокі.

Спачатку мужчыны-кіроўцы ў парку ставіліся да гэтай ідэі скептычна. Цяпер многія, наадварот, хочуць працаваць у пары з дзяўчатамі, бо яны даглядаюць тэхніку не горш, але пры гэтым ствараюць у аўтобусе ўтульнасць.

Пасажыры, паводле супрацоўнікаў парка, таксама станоўча ўспрымаюць жанчын за рулём. Часцей за ўсё адзначаюць акуратны, спакойны стыль кіравання.

«Калі браць, напрыклад, кіроўцаў таксі ці маршрутак, якія прыходзяць уладкоўвацца да нас на працу, то там часам даводзіцца дадаткова працаваць над іх манерай кіравання, рабіць яе больш спакойнай. У жанчын з гэтым праблем няма ад пачатку».

Каментары3

  • Есть опыт работы с женщинами
    20.04.2026
    В маёй брыгадзе (няма сэнсу удакладняць, якога маршрута) ёсць і было некалькі жанчын.
    Адна - істэрычка, другая (ужо не працуе), наадварот - газ у пол і пофіг на пасажыраў, трэцяя - нейкае непаразуменне, пастаянна то на хуткасць злавілі, то чырвонае праехала ...
    Маё меркаванне - кіроўца аўтобуса - не жаночая прафесія!
    А бальнічныя на 4 дзяцей....
    Там муж без яйкаў, здаецца!
  • Ёсік
    20.04.2026
    Во як, жанчына можа кіраваць аўтобусам, а прэзідэнтам Беларусі не можа быць. Ну так кажа адзін вусаты мужык, які не ўмее кіраваць Беларусьсю, і я ўпэўнены, што і аўтобусам не ўмее, ды й не зможа.
  • Отец Засандалий
    21.04.2026
    К переезду в Германию готова.

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць