Грамадства44

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве

Праваабарончы цэнтр «Вясна» цяпер будзе весці пастаянную працу і з Варшавы, куды перабралася большая частка яго каманды. Раней офіс «Вясны» быў толькі ў Вільні. Пра гэта распавёў кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі на ўрачыстасці ў гонар 30‑годдзя «Вясны», якая прайшла 21 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, паведамляе «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота: «Вясна»

Алесь Бяляцкі адзначыў, што апошнія пяць гадоў, якія ён і некалькі яго калег правялі ў турме, а арганізацыі прыйшлося весці дзейнасць з-за мяжы, былі вельмі цяжкімі, але «Вясне» ўдалося выжыць, больш за тое — прыйшло шмат новых людзей, з’явілася цэлае новае пакаленне «вясноўцаў».

Зараз, паводле яго слоў, каманда рассыпаная па розных краінах, некаторая частка засталася ў Вільні, але большая частка цяпер працуе з Варшавы.

«Гэтай сустрэчай сёння мы фактычна запачаткоўваем пастаянную сістэматычную працу праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Варшаве, у Польшчы. Пэўная частка вясноўцаў працуе таксама ў Беластоку. Мы мяркуем, што наша праца будзе, як і раней, і важная, і карысная для нашага беларускага народу. І мы вельмі ўдзячныя польскім уладам, якія стварылі ўмовы для беларускіх палітычных бежанцаў працягваць сваю працу на карысць Беларусі тут і рабіць гэта эфектыўна», — сказаў кіраўнік арганізацыі.

Каментары4

  • Ой вэй
    21.04.2026
    У тую Польшчу, на якую там наракалі каментатары пад іншым артыкулам? Якая нібыта такая страшная для беларусаў?
  • *
    21.04.2026
    Андрусь, тое самае напісаў, ужо проста кроў з вачэй, калі штучна беларусізуюць прынцыпова расейскамоўныя праекты.

    Яшчэ раз. Няма Люстэрка, ёсць Зеркало.
  • Становіцца
    22.04.2026
    Цесна

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць