Свет99

Лідары Славакіі і Чэхіі падтрымалі Віктара Орбана перад заўтрашнімі выбарамі

Напярэдадні галасавання на парламенцкіх выбарах у Венгрыі прэм’ер-міністр краіны Віктар Орбан атрымаў публічную падтрымку ад сваіх калег са Славакіі і Чэхіі.

Віктар Орбан. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіца напісаў у сацсетцы X, што жадае Орбану дасягнуць усіх палітычных мэтаў і назваў яго рашучым абаронцам нацыянальных інтарэсаў. Ён таксама падкрэсліў, што разам з венгерскім лідарам працуе над умацаваннем адносін паміж краінамі і падтрымкай нацыянальных меншасцяў.

Прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш таксама публічна выступіў у падтрымку Орбана. Паводле яго слоў, венгерскі кіраўнік заўсёды адстойваў ідэю моцнай Еўропы, заснаванай на суверэнітэце дзяржаў, міры і канкурэнтаздольнасці. Бабіш таксама адзначыў, што ў нестабільныя часы важна выбіраць праверанае і стабільнае кіраўніцтва.

Раней падтрымку Орбану выказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён заявіў, што гатовы садзейнічаць эканамічнаму развіццю Венгрыі, калі Орбан застанецца пры ўладзе, і назваў яго моцным і ўплывовым лідарам.

Выбары ў Венгрыі павінны адбыцца 12 красавіка, і яны лічацца аднымі з самых складаных для Орбана за ўвесь час яго кіравання з 2010 года. Паводле апытанняў, апазіцыйная партыя «Ціса» мае ўсе шанцы апярэдзіць кіроўную партыю «Фідэс».

Сам Віктар Орбан папярэджвае, што яго магчымы сыход з пасады можа паставіць пад пагрозу дасягненні краіны, і заклікае выбаршчыкаў падтрымаць ягоны курс.

Каментары9

  • Biełarus Freedom
    12.04.2026
    Уся агентура зладзіла пераклічку
  • Ров с крокодилами
    12.04.2026
    Ещё два свидетеля стабильнасци появились. Впору перефразировать - "Когда я слышу слово "стабильнасць", рука сама тянется к пистолету".
  • Хейтар Чэхіі
    12.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць