Свет11

У Літве затрымалі яшчэ трох чалавек, звязаных з кантрабандай з дапамогай паветраных шароў з Беларусі

Раней у лістападзе за кантрабанду затрымалі яшчэ пяцёх.

Паветраны шар з кантрабандай. Архіўнае фота: VSAT

Супрацоўнікі літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы затрымалі ў розных месцах Салечніцкага раёна яшчэ трох чалавек, падазраваных у дачыненні да кантрабанды тавараў, якія дастаўляліся з Беларусі на паветраных шарах, паведамляе LRT.

«У дамах трох асоб былі праведзеныя ператрусы, яны затрыманыя і ўзятыя пад варту. У пятніцу пракурор хадайнічаў перад судом аб абранні ў дачыненні да гэтых асоб самай строгай меры стрымання — затрымання тэрмінам на 1 месяц», — гаворыцца ў заяве памежнай прэс-службы.

У дакуменце падкрэсліваецца, што гэтае затрыманне — працяг аперацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы, праведзенай у пачатку лістапада. Тады ў Варанскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабілі Audi A6 і Škoda Octavia, якія перавозілі беларускія цыгарэты. Былі затрыманыя пяць чалавек. Мяркуецца, што ўсе яны дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы.

Па факце незаконнай рэалізацыі акцызных тавараў і кантрабанды вядзецца дасудовае расследаванне, якім кіруе Каўнаская акруговая пракуратура. Гэтая злачынная дзейнасць цягне за сабой штраф або пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.

У гэтым годзе памежнікі ў Літве затрымалі ўжо 107 чалавек, падазраваных у дачыненні да кантрабанды, якая ажыццяўляецца з Беларусі праз паветра. У мінулым годзе іх было 46.

Сёлета на склады літоўскіх памежнікаў трапіла больш за 1,3 мільёна пачкаў кантрабандных цыгарэт, якія дастаўляліся з Беларусі на беспілотніках і паветраных шарах. Усяго ў гэтым годзе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы ўжо затрымалі 4 мільёны пачкаў нелегальных цыгарэт.

У кастрычніку на тэрыторыю Літвы некалькі разоў заляталі метэаралагічныя зонды з кантрабандай з Беларусі. Іх палёты неаднаразова парушалі работу літоўскіх аэрапортаў.

У адказ на гэта Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада.

Каментары1

  • вось
    16.11.2025
    Глядзіш, на новы год і Яраслава Раманчука ў Еўрасаюз пускаць пачнуць.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць