Свет22

«Яны спрабавалі забіць прэзідэнта». Хаўера Мілея закідалі камянямі

На перадвыбарчым мерапрыемстве прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея сталі абражаць, а потым у яго паляцелі камяні і пластыкавыя бутэлькі.

Фота з інстаграма Хаўера Мілея

Гэта адбылося праз некалькі хвілін пасля таго, як Мілей прыбыў у Ламас-дэ-Самора (прыгарад Буэнас-Айрэса), паведамляе аргенцінская газета Clarin.

Мілея і ягоную сястру, якая была з ім, неадкладна эвакуявалі. Паводле даных навінавага партала Bloomberg, яны не пацярпелі. Аднак адна прыхільніца Мілея атрымала раненне, хуткая дапамога даставіла яе ў бальніцу. Дэпутат Аргенціны Хасэ Луіс Эсперт быў вымушаны ратавацца ўцёкамі.

«Тое, што толькі што адбылося ў Ламас-дэ-Самора, — гэта замах. Яны спрабавалі забіць прэзідэнта нацыі», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Каментары2

  • Я ўсё дзівіўся
    28.08.2025
    Як гэтага чудзілу не злупцавалі яшчэ.
  • Я
    28.08.2025
    Я ўсё дзівіўся, Чудзiла у нас .А там разумны дзядзька , Можа кедысь i у нас будзе такi ладны эканамiст .

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць