Здарэнні11

Беларускія мытнікі затрымалі велізарную партыю наркотыкаў — 637 кілаграмаў

Мытныя органы Беларусі выявілі канал паставак з Еўрасаюза ў Расію небяспечнага псіхатропу. У партыі было 637 кілаграмаў рэчыва.

Фота: Мытны камітэт

Былі затрыманыя грамадзяне Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны, датычныя да злачынства. Псіхатропы спрабавалі ўвезці ў краіну з літоўскага склада праз Латвію ў грузавіку, у якім паводле дакументаў павінны былі быць пасудамыйныя машыны.

Мытнікі на пункце пропуску «Грыгораўшчына» накіравалі велікагруз на сканіраванне, пасля чаго вырашылі правесці агляд. Унутры тэхнікі знайшлі фальгаваныя канверты — усяго 540 упаковак па 1 і 1,5 кг.

Эксперт пацвердзіў, што гэта псіхатроп 4-СМС. Паколькі грузавік скіроўваўся далей у Расійскую Федэрацыю, была праведзеная міжнародная аперацыя па выяўленні ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы. У працэсе было знойдзена яшчэ 162 кілаграмы розных наркотыкаў і псіхатропаў (гашыш, мефедрон, МДМА, клефедрон і інш.), схаваных на тэрыторыі прыватнага дома і ў лясах Маскоўскай вобласці.

Усяго канфіскаваных рэчываў хапіла б больш чым на 3 мільёны разавых доз. Кошт такой партыі на чорным рынку дасягае $75 мільёнаў.

У дачыненні да падазраваных узбуджаная крымінальная справа ў Беларусі і Расіі. Удзельнікам злачыннай групы пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 20 гадоў.

Каментары1

  • Падарунак
    28.08.2025
    Чакайце шмат новых вакансій на закладчыкаў ад мянтоў

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by10

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей3

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by10

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць