Эканоміка33

Дзяржава ўзяла пад кантроль кампанію, дзе раней запраўляла сям'я збеглага экс-прэзідэнта Кыргызстана

Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК), якую ўлады часта прэзентавалі як адзін з самых маштабных інвестпраектаў краіны, фактычна перайшла пад кантроль дзяржавы. Калі ў 2016 годзе праект запускаўся як прыватны, то з пачатку 2024-га дзяржава ўжо валодала каля 77% акцый кампаніі. Пры гэтым папярэднія ўладальнікі — звязаныя з атачэннем Аляксандра Лукашэнкі і сем’ямі ўцекачоў з Кыргызстана Бакіевых — страцілі свае долі, піша «Люстэрка» на падставе ўнутраных дакументаў кампаніі, атрыманых ад арганізацыі «Белпол».

Вытворчыя аб'екты БНБК ў Пухавіцкім раёне, чэрвень 2025 года. Фота: belta.by

Першапачаткова дзяржава мела толькі чвэрць акцый БНБК. Але праз дадатковыя эмісіі акцый і павелічэнне статутнага фонду яе доля пачала хутка расці: у 2021 годзе — 34%, у 2024-м — ужо амаль 77%. Фармальна гэта не заўсёды адлюстроўвалася ў адкрытых рэестрах, але ўнутраныя дакументы сведчаць, што асноўны кантроль ужо перайшоў да ўрада.

Да 2022 года акцыі кампаніі належалі дзвюм шатландскім кампаніям, звязаным з сям’ёй былога прэзідэнта Кыргызстана Курбанбека Бакіева, якая пасля яго зрынання ў 2010 годзе жыве ў Беларусі па асабістым запрашэнні Лукашэнкі.

Пасля гэтыя долі перайшлі да дзвюх фірмаў з ААЭ, прадстаўнікі якіх таксама аказаліся звязанымі з уцекачамі з Кыргызстана і беларускімі кіраўнікамі БНБК. Інтарэсы кампаній з ААЭ пазней прадстаўляў расійскі бізнэсмен Леў Дзяньгоў — ураджэнец Мінска, звязаны з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым і дзяржсакратаром «Саюзнай дзяржавы» Дзмітрыем Мезенцавым.

Таксама сярод уладальнікаў заставаліся расійскія і кітайскія кампаніі, а таксама некалькі прыватных асоб з Расіі.

Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя спецыялізуецца на вытворчасці камбікармоў, прэміксаў і амінакіслот. Дзяржава стварыла для яе выключна спрыяльныя ўмовы:

  • зямельны ўчастак на 160 га ў арэнду на 99 гадоў без аўкцыёну;
  • вызваленне ад пошлін і ПДВ;
  • ільготны тарыф на газ;
  • крэдыт на $610 мільёнаў пад дзяржаўныя гарантыі.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова асабіста хваліў праект, называючы яго «вышэйшым за космас».

Аднак, нягледзячы на ўсе прэферэнцыі, праект не апраўдаў чаканняў. У 2022 годзе выпрацавалі ўдвая менш прадукцыі, чым планавалася, а выручка склала толькі 40% ад меркаванай. У 2023 годзе кіраўніцтва знізіла вытворчыя планы, у 2024 годзе ў карпарацыі з’явіліся цяжкасці з аплатай за газ і электраэнергію, а ў жніўні 2025 года ўрад быў вымушаны даваць гарантыі па крэдытах БНБК у «Беларусбанку».

Такім чынам, дзяржава цяпер канчаткова ўзяла пад кантроль стратную кампанію, якая першапачаткова падавалася як прыватны інвестпраект з замежнымі ўдзельнікамі.

Каментары3

  • даведка
    28.08.2025
    Версоцкий, когда занимал должность председателя Лидского райисполком, уверял Лукашенко, что его предшественник на данном посту Ложечник справится с БНБК.)
  • Сергей
    29.08.2025
    Это место для пристройки клерками детей чиновников, с зарплатами в 5-9 рублей в месяц.
  • Ёсік
    29.08.2025
    Бакіеву мех з бульбай даў прытулак, а хто яму дасьць?

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць