Свет1010

У расійскай сям'і, дзе маці памерла на магіле ўдзельніка вайны ва Украіне, працягнуўся ланцужок смерцяў

Памёр старэйшы сын жанчыны з Забайкалля, якая тры дні таму памерла на магіле малодшага сына, які загінуў на вайне з Украінай. 28-гадовы Яўген Шарыпаў памёр 27 жніўня — на наступны дзень пасля пахавання маці, піша мясцовае выданне Chita.ru.

Яўген Шарыпаў

Гэта ўжо трэцяе пахаванне ў гэтай сям’і за месяц. Пасля развітання з маці на дарозе дадому маладому мужчыну стала кепска. Ён спыніўся ў сваякоў, якія некалькі разоў выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі не прыехалі і прапанавалі чакаць фельчара. У выніку мужчына памёр ад язвы, якая, па словах суседзяў, абвастрылася на фоне моцнага стрэсу.

Сям’я ў свой час гэтага хлопца ўсынавіла, але заўсёды ставілася да яго як да роднага. Ён скончыў мясцовую школу і вучылішча, быў жанаты, жыў асобна, але рэгулярна наведваў бацькоў, асабліва пасля гібелі брата.

Цяпер у сям’і засталіся бацька-інвалід і два непаўналетнія сыны 15 і 16 гадоў. Пахаванне старэйшага сына адбудзецца 30 жніўня побач з магілай маці.

Каментары10

  • Францішак
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 2cat
    28.08.2025
    Гойда-эстафета. Не спыняйцеся калі ласка.
  • Путин
    28.08.2025
    А могли бы от водки

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць