Здарэнні55

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

45‑гадовы інструктар аэраклуба «Авія-Менск» Руслан Іваноў загінуў на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Руслан Іваноў. Фота: Onliner.by

Стаць пілотам Руслан марыў з дзяцінства, але ў юнацтве яго ад гэтага адгаварыў бацька, таксама пілот.

Мужчына павярнуў у сферу музыкі і карпаратываў — больш за 15 год граў на гітары ў гурце «Цвет Алоэ». У нулявыя гэта была вельмі папулярная група, яе, сярод іншага, прызнавалі «Адкрыццём года» на «Песні года». 

@nashaniva Трагічна загінуў музыка папулярнага гурта. Руслан Іваноў граў на гітары ў калектыве «Колер Алоэ». Гэта быў мегапапулярны бэнд у нулявыя. Нават браў прыз «Адкрыццё года» на «Песні года» #беларусь #минсксейчас #минскновости #белорус #дельтоплан ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Старое жаданне з часам узяло верх — Іваноў пайшоў вучыцца лётаць у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі. Спачатку быў аматарам, а праз тры гады атрымаў камерцыйную ліцэнзію.

Руслан Іваноў. Фота: інстаграм

Разам з сябрам яны арганізавалі бізнэс «Авія-Менск» — прапаноўвалі палёты на мотадэльтаплане, гіраплане, паветраным шары. Іх месца было адзіным у раёне сталіцы, дзе можна было бавіць час такім чынам.

Пасля пераходу ў пілотную справу Руслан працягваў займацца музыкай — у тым ліку разам з калегамі па «Цвет Алоэ» яны выступалі на карпаратывах.

Гурт «Цвет Алоэ». Руслан — справа. Фота: daroo.by/minsk

Разам з пілотам загінула і 26‑гадовая пасажырка. Трагічная аварыя адбылася каля вёскі Азярцо ў Мінскім раёне. Па інфармацыі знаёмых, прычынай стала тое, што пры ўзлёце мотадэльтаплан «Фрэгат» трапіў у моцны струмень ветру, крыло заламала, і транспарт пачаў падаць.

Каментары5

  • Pavorot
    15.04.2026
    Прощай, Русел. Столько классных воспоминаний...
  • Чытака
    15.04.2026
    Американбой , імёны не перакладаюцца. Калі група была расейскай, то і называць яе трэба было так, як яна сябе назвала па-расейску "Цвет Алоэ". Пераклад недарэчны і таму, што алоэ па-беларуску - альяс. "Кветка альясу"?
  • Чытач
    15.04.2026
    Чытака, чаму не перакладаюцца? НН пастаянна перакладае назву сайта Зеркало.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць